Сьпіс краінаў Эўрапейскага Зьвязу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
1957—2013: пашырэньне ЭЗ

У Эўразьвяз на 1 студзеня 2022 году ўваходзяць 27 краінаў. Сярод сучасных 27 сябровак Эўразьвязу ёсьць 6 краінаў-заснавальніцаў хаўрусу: Бэльґія, Італія, Люксэмбурґ, Нідэрлянды, Нямеччына й Францыя, якія спачатку стварылі «Аб'яднаньне вуглю й сталі» ў 1952 годзе. Апошняю, хто далучыўся да хаўрусу, стала Харватыя. У 2004 годзе да хаўрусу далучыліся 8 краінаў усходняга блёку. Эўразьвяз стаў найвялікім паводле колькасьці далучыўшыхся. Да 2020 году ў сьпіс краінаў-сябровак уваходзіла Вялікабрытанія, якая адмовілась ад хаўрусу пасьля праведзенага рэфэрэндуму ў 2016 годзе, які атрымаў назву «Брэкзыт» (Brexit).

Герб Краіна Сталіца Год далучэньня Плошча (км²) Насельніцтва Колькасьць дэпутатаў
у Эўрапарлямэнце
Эўразона
Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя Вена 1 студзеня 1995 83.858 8.823.054 19 Так
Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя Сафія 1 студзеня 2007 110.910 7.101.859 17 Леў
Сьцяг Бэльгіі Бэльгія Брусэль Заснавальніца 30.528 11.358.357 21 Так
Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына Будапэшт 1 траўня 2004 93.030 9.797.561 21 Форынт
Сьцяг Гішпаніі Гішпанія [a] Мадрыд 1 студзеня 1986 505.990 46.698.151 59 Так
Сьцяг Грэцыі Грэцыя Атэны 1 студзеня 1981 131.957 10.768.477 21 Так
Сьцяг Даніі Данія Капэнгаген 1 студзеня 1973 43.094 5.748.796 14 Крона
Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя Дублін 1 студзеня 1973 70.280 4.761.865 13 Так
Сьцяг Італіі Італія Рым Заснавальніца 301.338 60.589.445 76 Так
Сьцяг Кіпру Кіпр [b] Нікасія 1 траўня 2004 9.251 888.005 6 Так
Сьцяг Латвіі Латвія Рыґа 1 траўня 2004 64.589 1.925.800 8 Так
Сьцяг Летувы Летува Вільня 1 траўня 2004 65.300 2.800.667 11 Так
Сьцяг Люксэмбургу Люксэмбург Люксэмбурґ Заснавальніца 2.586 602.005 6 Так
Сьцяг Мальты Мальта Валета 1 траўня 2004 316 445.426 6 Так
Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды Амстэрдам Заснавальніца 41.543 17.271.990 29 Так
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына [c] Бэрлін Заснавальніца 357.168 82.800.000 96 Так
Сьцяг Партугаліі Партугалія [d] Лісабон 1 студзеня 1986 92.212 10.379.537 21 Так
Сьцяг Польшчы Польшча Варшава 1 траўня 2004 312.685 38.422.346 52 Злоты
Сьцяг Румыніі Румынія Бухарэст 1 студзеня 2007 238.397 19.638.000 33 Лей
Сьцяг Славаччыны Славаччына Браціслава 1 траўня 2004 49.035 5.435.343 14 Так
Сьцяг Славеніі Славенія Любляна 1 траўня 2004 20.273 2.066.880 8 Так
Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя Хэльсынкі 1 студзеня 1995 338.455 5.509.717 14 Так
Сьцяг Францыі Францыя [e] Парыж Заснавальніца 547.030 67.348.000 79 Так
Сьцяг Харватыі Харватыя Загрэб 1 ліпеня 2013 56.594 3.888.529 12 Куна
Сьцяг Чэхіі Чэхія Прага 1 траўня 2004 78.866 10.610.947 21 Крона
Сьцяг Швэцыі Швэцыя Стакгольм 1 студзеня 1995 450.295 10.151.588 21 Крона
Сьцяг Эстоніі Эстонія Талін 1 траўня 2004 45.226 1.319.133 7 Так
Агульныя лічбы 4.140.806 447.151.478 705 19

Краіны-кандыдаткі ў Эўразьвяз[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яшчэ 10 краінаў праходзяць шлях далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу. Сучасная праґрама пашырэньня Эўрапейскага Зьвязу тычыцца Турэччыны й балканскіх краінаў (Альбаніі, Босьніі й Герцагавіны, Косава, Паўночнае Македоніі, Чанагорыі й Сэрбіі). Гэтыя краіны павінны абмеркаваць умовы свайго далучэньня ў ЭЗ з сучаснымі краінамі-сябройкамі й прывесьці сваё ўнутранае заканадаўства ў адпаведнасьць з заканадаўствам хаўрусу да далучэньня.

Розныя краіны выдадкоўваюць час да далучэньня да зьвязу па-рознаму: напрыклад Турэччына пачала свой шлях да далучэньня да ЭЗ у 1987 годзе (з папярэдняй асацыяцыяй у 1964 годзе), але статус краіны-кандыдаткі атрымала толькі праз 12 з паловай год. Шлях да далучэння фактычна прыпыніўся ў 2016 годзе. Гэта зьвязана с палітычнымі праблемамі краіны. С другога боку шэраг балканскіх краін, якія пачалі свой шлях амаль пасьля 2010 года. Напрыклад Чарнагорыя ды Сэрбія ўжо маюць статус краінащ-кандыдатак да сяброўства з краінамі Эўразьвязу. У параўнаньні з Турэччынай ім патрэбілася каля 2-3 год пасьля падачы заяўкі на статус краіны-кандыдаткі.

У лютым-сакавіку 2022 году сваю заяву на сяброўства падалі Грузія, Малдова й Украіна[1].

Краіна Статус Шлях да яднаньня Перашкода
Асацыяцыя Заява на сяброўства Кандыдат Пачатак перамоў Праверка завершана
Сьцяг Альбаніі Альбанія Кандыдат 1 красавіка 2009 28 красавіка 2009 24 чэрвеня 2014 Пакуль няма Карупцыя й палітызацыя судзебнае щлады.
Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Босьнія й Герцагавіна Заяўца 1 чэрвеня 2015 15 лютага 2016 Пакуль няма Канстытуцыя краіны патрабуе кардынальныя рэформы, каб адпавядаць асноўным правам ЭЗ ды іншым стандартам, фэдэральнаму пагаднаньню аб будучыні дзяржавы.
Сьцяг Грузіі Грузія Заяўца 1 ліпеня 2016 3 сакавіка 2022 Пакуль няма Фактарам немагчымасьці сяброўства з хаўрусам ёсьць наяўнасьць пытаньня з Абхазіяй і Паўночнай Асэтыяй.
Сьцяг Косава Косава Патэнцыйны кандыдат 1 красавіка 2016 Пакуль няма Статус незалежнасьці аспрэчваецца. Палітычныя й карупцыйныя праблемы.
Сьцяг Малдовы Малдова Заяўца 1 ліпеня 2016 3 сакавіка 2022 Пакуль няма Фактарам немагчымасьці сяброўства з хаўрусам ёсьць наяўнасьць пытаньня з Прыднястроўем.
Сьцяг Паўночнай Македоніі Паўночная Македонія Кандыдат 1 красавіка 2004 22 сакавіка 2004 17 сьнежня 2005 Пакуль няма Спрэчкі з Баўгарыяй. Асьцярога наконт дэмакратыі й вяршэнства закону.
Сьцяг Сэрбіі Сэрбія Кандыдат 1 верасьня 2013 22 сьнежня 2009 1 сакавіка 2012 21 студзеня 2014 24 сакавіка 2015 Актуальная спрэчка наконт Косава. Нязначны праґрэс ці яго адсутнасьць у барацьбе супраць карупцыі.
Сьцяг Турэччыны Турэччына Кандыдат
(фактычна замарожана)
1 сьнежня 1964 14 красавіка 1987 12 сьнежня 1999 3 кастрычніка 2005 13 кастрычніка 2006
Сьцяг Украіны Украіна Заяўца 1 верасьня 2017 28 лютага 2022 Пакуль няма Наяўнасьць тэратарыяльных спрэчак з Расейскаю Фэдэрацыяй; нізкі ровень эканамічнага разьвіцьця.
Сьцяг Чарнагорыі Чарнагорыя Кандыдат 1 траўня 2010 15 сьнежня 2008 17 сьнежня 2010 29 чэрвеня 2012 27 чэрвеня 2013 Межавая спрэчка з Харватыяй. Зь меркаваньня Камісіі карупцыя застаецца «распаўсюджанай» і «сур'ёзнаю праблемаю».

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Разам з асаблівымі тэрыторыямі па-за Эўропаю: Канарскія астравы, Мэлілья й Сэўта.
  2. ^ У хаўрус не ўваходзіць паўночная частка краіны (Паўночны Кіпр), які ёсьць тымчасова акупаванаю тэрыторыяй.
  3. ^ У 1990 годзе далучылась таксама й усходняя частка Нямеччыны (НДР) пасьля аб'яднаньня ў 1989 годзе.
  4. ^ Разам з асаблівымі тэрыторыямі па-за Эўропаю: Азорскія астравы й Мадэйра.
  5. ^ Разам з асаблівымі тэрыторыямі па-за Эўропаю: Гвадэлюпа, Маёта, Мартыніка, Рэюньён і Француская Гвіяна.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]