Сьцяг Баўгарыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Баўгарыі
Баўгарыя
Выява сьцяга Баўгарыі
Прапорцыі 3:5
Прыняты 1881 (першая выява)
1991 (сучасны выгляд)
Тып дзяржаўны
Дызайн Стужкі зьлева направа: Зьверху белая, сярэдзіна зялёная, унізе чырвоная.
Аўтар невядомы

Сьцяг Баўга́рыі — дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Баўгарыя.

Сьцяг складаецца з трох роўных па велічыні гарызантальных палос: зьверху белая, пасярэдзіне зялёная, зьнізу чырвоная. Першая зь іх увасабляе волю й мір, другая — лясы й сельская гаспадарка, трэцяя — кроў, разьлітую ў барацьбе за дзяржаўную незалежнасьць.

Раней на баўгарскім сьцягу ў верхнім левым куце быў намаляваны герб Баўгарыі, аднак ён быў выдалены са сьцяга ў 1990-я гады.