Сьцяг Бутану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Бутану, суадносіны бакоў 2:3

Сьцяг Бутану вытрыманы ў кітайскім стылі і моцна нагадвае жоўта-залаты сьцяг Кітайскай імпэрыі.

  • Жоўты колер сымбалізуе постаць караля і яго верхавенства ў справах духоўных і сусьветных.
  • Чырвоны колер падкрэсьлівае духоўную дамінантнасьць будызму, які ў Бутане прадстаўляюць будысцкія сэкты Kagyüpa і Nyingmapa.

Дракон выкарыстаны ў якасьці сымбаля як назвы краіны Druk-Gyalkhap (Імпэрыя Дракона), так і грому, грукат якога часта чуваць у пераважна горным ляндшафце Бутана; апроч таго, сам гук грому прыпісваецца дракону. Таксама, дракон, які трымае ў кіпцюрах сферы, зьяўляецца сымбалем унівэрсуму.

У сучаснай форме сьцяг існуе з 1969 году і быў афіцыйна зацьверджаны 8 чэрвеня 1972 году.

Глядзі таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]