Сэлтык Глазга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэлтык
Заснаваны 1887
Горад Глазга, Шатляндыя
Стадыён Сэлтык Парк
Умяшчальнасьць: 60 355
Кіраўнік Дэрмат Дэзманд[d][1] і Ліндсэл Трэйн[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
celticfc.com (анг.)
celticfc.com/japa… (яп.)

«Сэлтык» (па-ангельску: The Celtic Football Club) ― шатляндзкі футбольны клюб, які месьціца ў Глазга, у раёне Паркгэд. Прадстаўляе шатляндзкую Прэм’ер-лігу. Быў заснаваны ў 1887 годзе, але свой першы матч клюб правёў толькі ў 1888 годзе. «Сэлтык» станавіўся чэмпіёнам Шатляндыі 53 разы, і 41 раз перамагаў у Кубку Шатляндыі. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Сэлтык Парк», які зьяўляецца самым вялікім па ўмяшчальнасьці футбольным стадыёнам Шатляндыі. Арэна месьціць 60 832 гледачы. Разам са сваімі галоўнымі супернікамі «Рэйнджарз» складаюць так званую Старую Фірму, якая зьяўляецца адным з самых вядомых спартовых супрацьстаяньняў у сьвеце. Традыцыйна гуляюць у паласатых зялёна-белых кашулях разам зь белымі шортамі й гетрамі.

У 1967 годзе клюб стаў першым брытанскім і адзіным шатляндзкім клюбам, якія перамагалі ў Лізе чэмпіёнаў[2]. У тым сэзоне клюб перамагаў ва ўсіх спаборніцтвах, у якіх прымаў удзел: чэмпіянат Шатляндыі, Кубак Шатляндыі, Кубак лігі Шатляндыі, Ліга чэмпіёнаў і Кубак Глазга. Праз тры сэзоны ў 1970 годзе клюб зноўку трапіў у фінал Лігі чэмпіёнаў, але на гэты раз атрымаў паразу зь лікам 1:2 на карысьць галяндзкага «Фэеноорду».

У 2003 годзе клюб дайшоў да фіналу Кубка УЭФА, але быў перайграны «Порту» зь лікам 2:3. На гэтую гульню з Глазга ў Сэвільлю, дзе праходзіў фінал, зьехаліся каля 80 000 аматараў шатляндзкага клюбу, але ня ўсе змаглі патрапіць на гульню[3]. У красавіку 2008 году клюб налічваў 9 мільёнаў аматараў па ўсім сьвеце, адзін мільён зь якіх знаходзяцца ў Паўночнай Амэрыцы[4].

Заснаваньне й гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны пры царкве Сьвятой Марыі ў Глазга ў раёне Кэлтану ірляндзкім сьвятаром братам Ўолфрыдам 6 лістапада ў 1887 годзе. Першапачаткова клюб стварыўся як сродак для збору грошаў для арганізацыі дабрачыннай дзейнасьці, каб дапамагчы дзецям зь бедных сямей. У вялікай ступені брат Ўолфрыд быў шмат у чым натхнёны прыкладам клюбу «Гібэрніян» з Эдынбургу, які быў сфармаваны зь імігрантаў ірляндзкага паходжаньня 13 гадоў таму. Сярод першых гульцоў клюбу сямёра былі з «Гібэрніяну». Назва клюбу была прапанавана братам Ўолфрыдам, каб адлюстраваць ірляндзкае й шатляндзкае паходжаньне клюбу.

28 траўня 1888 году клюб правёў сваю першую гульню супраць каманды «Рэйнджарз» і перамог зь лікам 5:2. Падчас станаўленьня футбалісты «Сэлтыка» гулялі ў белых кашулях зь зялёным каўняром, з выявай чырвонага кельцкага крыжу на грудзёх. У 1903 годзе клюб перайшоў на ўжываньне традыцыйнай формы: паласатыя бела-зялёныя кашулі.

Прэса Сэлтыку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1965 годзе «Сэлтык» пачаў друкаваць газэту The Celtic View, якая зьяўляецца найстарэйшым клюбнай футбольным пэрыядычным выданьнем[5].

У 2004 годзе клюб запусьціў уласны лічбавы тэлеканал Celtic TV, які быў даступны ў Вялікабрытаніі праз тэлеканал Setanta Sports па спадарожнікавай і кабэльнай плятформе. Але ў сувязі з расфармаваньнем Setanta Sports у Вялікабрытаніі ў чэрвені 2009 году тэлеканал Celtic TV больш не вяшчае.

З 2002 году працуе інтэрнэт-тэлеканал клюбу Channel67 (вядомы раней як Celtic Replay).

Старая фірма й сэктанства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сэлтык» мае гістарычную сувязь з ірляндзкім і шатляндзкім народамі, якія зьяўляюцца па большай частцы каталікамі. Традыцыйна пыхільнікамі іншага клюбу з Глазга «Рэйнджарз» зьяўляюцца прадстаўнікі пратэстанцкага веравызнаньня й прыхільнікі Брытанскай уніі — шатлянцы й прадстаўнікі Паўночнай Ірляндыі. Як вынік такога разьмеркаваньня й напружанай палітычнай сытуацыі ў Паўночнай Ірляныі, напруга ў адносінах паміж абодвума клюбамі ўзмацнілася.

Але ў апошні час як «Сэлтык», так і «Рэйнджарз» прымаюць меры па барацьбе з сэктанствам, працуючы разам з парлямэнтам Шатляндыі, царкоўнымі групамі й грамадзянскімі арганізацыямі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіён Шатляндыі: 53
    • 1893, 1894, 1896, 1898, 1905, 1906, 1907, 1908, 1909, 1910,
    • 1914, 1915, 1916, 1917, 1919, 1922, 1926, 1936, 1938, 1954,
    • 1966, 1967, 1968, 1969, 1970, 1971, 1972, 1973, 1974, 1977,
    • 1979, 1981, 1982, 1986, 1988, 1998, 2001, 2002, 2004, 2006,
    • 2007, 2008, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
    • 2020, 2022, 2023
  • Уладальнікі Кубка Шатляндыі: 41
    • 1892, 1899, 1900, 1904, 1907, 1908, 1911, 1912, 1914, 1923,
    • 1925, 1927, 1931, 1933, 1937, 1951, 1954, 1965, 1967, 1969,
    • 1971, 1972, 1974, 1975, 1977, 1980, 1985, 1988, 1989, 1995,
    • 2001, 2004, 2005, 2007, 2011, 2013, 2017, 2018, 2019, 2020,
    • 2023
  • Уладальнікі Кубка лігі Шатляндыі: 21
    • 1957, 1958, 1966, 1967, 1968, 1969, 1970, 1975, 1983, 1998,
    • 2000, 2001, 2006, 2009, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020, 2022,
    • 2023

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Ангельшчыны Бр Джо Гарт 1987
2 Сьцяг Канады Аб Алістэр Джонстан 1998
3 Сьцяг Шатляндыі Аб Грэг Тэйлар 1997
4 Сьцяг Швэцыі Аб Густаф Лягерб’ельке 2000
5 Сьцяг Ірляндыі Аб Ліям Скейлз 1998
7 Сьцяг Гандурасу Нап Люіс Пальма 2000
8 Сьцяг Японіі Нап К’ёга Фурухасі 1995
9 Сьцяг Ірляндыі Нап Адам Айда (ар. Норыдж Сіці) 2001
10 Сьцяг Нямеччыны Нап Нікаляс Кюн 2000
11 Сьцяг Ізраілю Нап Ліел Абада 2001
13 Сьцяг Паўднёвай Карэі Нап Ян Хён-Чун 2002
15 Сьцяг Нарвэгіі ПА Одын Т’ягу Гольм 2003
16 Сьцяг Ірляндыі ПА Джэймз Макарці 1990
17 Сьцяг Польшчы Аб Маік Наўроцкі 2001
18 Сьцяг Японіі Аб Юкі Кабаясі 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Паўднёвай Карэі Нап О Х’ён-Гю 2001
20 Сьцяг ЗША Аб Кэмэран Картэр-Вікерз 1997
24 Сьцяг Японіі ПА Тамокі Івата 1997
25 Сьцяг Аргентыны Аб Аляхандра Бэрнабэй 2000
28 Сьцяг Партугаліі ПА Паўлу Бэрнарду (ар. Бэнфіка) 2002
29 Сьцяг Шатляндыі Бр Скот Бэйн 1991
31 Сьцяг Швайцарыі Бр Бэньямін Зыгрыст 1992
33 Сьцяг Даніі ПА Мэт О’Райлі 2000
38 Сьцяг Японіі Нап Дайдзэн Маэда 1997
41 Сьцяг Японіі ПА Рэо Хататэ 1997
42 Сьцяг Шатляндыі ПА Калам Макгрэгар (капітан) 1993
49 Сьцяг Шатляндыі Нап Джэймз Форэст 1991
56 Сьцяг Шатляндыі Аб Энтані Ралстан 1998
57 Сьцяг Шатляндыі Аб Стывэн Ўэлш 2000
Сьцяг Шатляндыі Аб Адам Мантгомэры 2002

Індывідуальныя клюбныя рэкорды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Імя й прозьвішча Пэрыяд кар’еры Колькасьць
галоў
1 Сьцяг Шатляндыі Джымі Макгроры 1922—1937 550
2 Сьцяг Шатляндыі Бобі Ленакс 1961—1978
1979—1980
273
3 Сьцяг Швэцыі Гэнрык Лярсан 1997—2004 242
4 Сьцяг Шатляндыі Стыві Чалмэрз 1958—1971 231
5 Сьцяг Шатляндыі Джымі Кўін 1990—1917 217
 
Месца Імя й прозьвішча Пэрыяд кар’еры Колькасьць
матчаў
1 Сьцяг Шатляндыі Білі Макнэйл 1957—1975 790
2 Сьцяг Шатляндыі Пол Макстэй 1981—1997 678
3 Сьцяг Шатляндыі Рой Эйткен 1976—1990 669
4 Сьцяг Шатляндыі Дэні Макгрэйн 1970—1987 661
5 Сьцяг Ірляндыі Пэкі Бонэр 1978—1995 642

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]