Сямён Шарэцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сямён Георгіевіч Шарэцкі
Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Паводле Канстытуцыі 1994 году
21 ліпеня 1999 — ц. ч.
Папярэднік: Аляксандар Лукашэнка
3-ці Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь
студзень 1996 — 2000
Папярэднік: Мечыслаў Грыб
Наступнік: пасада скасаваная
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 верасьня 1936(1936-09-23) (87 гадоў)
Лаўрышава, Наваградзкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка
Партыя:
Адукацыя:

Сямён Гео́ргіевіч Шарэ́цкі (нарадзіўся 23 верасьня 1936 году, в. Лаўрышава Наваградзкага ваяводзтва, цяпер Наваградзкі раён) — беларускі дзяржаўны дзяяч, трэці старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ (1970). Кандыдат эканамічных навук (1972), доктар эканамічных навук (1984), прафэсар (1989). Акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996), чалец-карэспандэнт Расейскай сельскагаспадарчай акадэміі, акадэмік Украінскай акадэміі аграрных навук і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналёгіяў.

Працоўная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працаваў намесьнікам старшыні (з 1959), старшынём калгасу «Зорка» (з 1963), старэйшым выкладчыкам (1970—1976), загадчыкам катэдрай «Эканоміка і арганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасьці» ў ВПШ (з 1976), старшынём калгасу «Чырвоны Сьцяг» Валожынскага раёну Менскай вобласьці (1984—1993).

Палітычная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1993 саветнік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Старшыня створанай ім жа Аграрнай партыі Беларусі (з 1994).

Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (з 1995). З студзеня па лістапад 1996 году Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь.

Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня, якія не прызналі вынікаў рэфэрэндуму 24 лістапада 1996 г., працягвалі дзейнасьць у выгнаньні.

21 ліпеня 1999 дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня, прыхільнікі Канстытуцыі рэдакцыі 1994 году, прызначылі Шарэцкага в. а. прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. З канца ліпеня 1999 Сямён Шарэцкі жыў у Вільні, лічыўся легітымным кіраўніком Беларусі; яму была прадстаўленая дзяржаўная ахова.

Цытаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« Справа ў тым, што ў Расеі, якая павіншавала Лукашэнку з перамогай, нічога не мяняецца да лепшага. А яна — стрыжань усіх дыктатарскіх рэжымаў. Памятаю, у нас у дзяцінстве ў кампаніі былі два хлопцы: невялікага расточку Сяргей і здаравяка Міша. І калі Сяргей з кімсьці задзіраўся, яго папросту маглі скруціць і выкінуць з клубу. Але Міша за яго заўсёды заступаўся, і яго не чапалі. Так і ў Беларусі — ёсьць Расія, якая заўсёды абароніць[1]. »


« І паглядзіце, якія ў Расеі развагі? Памятаеце, калі Пуціну задалі пытаньне пра прэзыдэнцкія выбары і пра магчымага канкурэнта Мядзьведзева, ён адказаў: маўляў, а мы зь ім сядзем і дамовімся. Пра якую дэмакратыю пасьля гэтага можна казаць? У Амэрыцы такое немагчыма...[1] »

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]