Сяргей Грыцавец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Грыцавец
6 (19) ліпеня 190916 верасьня 1939(1939-09-16)[1] (30 гадоў)
Месца нараджэньня Бараўцы (Баранавіцкі раён), Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Месца сьмерці Баўбасава, БССР
Прыналежнасьць Савецкі саюз
Род войскаў вайскова-паветраныя сілы
Гады службы 1931—1939
Званьне Маёр
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу

Грыцавец Сяргей Іванавіч (19 ліпеня 1909, в.Бараўцы (Баранавіцкі раён) Баранавіцкага раёну, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 16 верасьня 1939, Баўбасава, Віцебская вобласьць, БССР) — маёр Чырвонай Арміі, знакаміты савецкі лётчык-зьнішчальнік 1930-х, Двойчы герой Савецкага Саюзу.

У 1931 Грыцавец пайшоў у Чырвоную Армію. У Арэнбурзе скончыў падрыхтоўчыя вайсковыя курсы лётчыкаў. У 1932 і 1939 гадох вучыўся на ў Адэскай школе лётчыкаў па вядзеньню паветранага бою. Вясною 1938 добраахвотнікам пайшоў у Кітай, дзе ўдзельнічаў ў баях супраць японцаў каля Ваўн на біпляне I-15 ці манапляне I-16. Пад час аднаго бою за 30 хвілінаў здоляў зьнішчыць 2 ці 3 аэрапляны.

У той самы год Грыцавец добраахвотнікам прымае ўдзел у Грамадзянскай вайне ў Гішпаніі, пакуль не былі адазваныя ўсе савецкія пілёты. Тамака на самалёце І-16 ён атрыміаў 30 перамог. За гэты 22 сьнежня 1938 быў ўзнагароджаны зоркаю Героя Савецкага Саюзу і Ордэнам Чырвонай Зоркі.

29 мая 1939 году ён разам з 48 савецкімі лётчыкамі быў накіраваны ў Манголію для ўдзелу ў баях з японцамі. 26 чэрвеня, пад час боя пад Халхін-Голам Грыцавец пасадзіў свой самалёт на варожай тэрыторыі, каля падбітага самалёта камандзіра часткі маёра Забалуева. Забалуеў здоляў сесьці ў самалёт Грыцаўца і тымсамым пазьбегнуў палону. За гэта 29 жніўня 1939 году Грыцавец атрымаў званьне двойчы героя Савецкага Саюзу і другі ордэн Чырвонай Зоркі. Пад час вайны зь японцамі зьбіў 11 самалётаў.

12 верасьня 1939 Грыцавец і 20 іншых пілётаў былі адкліканыя на Захад СССР дзеля падрыхтоўкі нападу на Польшчу 17 верасьня 1939. За дзень да таго ён разьбіўся пад час вучэньняў каля Баўбасава, побач зь Віцебскам. Яго самалёт пратараніў іншы пад час вырульваньня на ўзлёт.

За ўвесь час Грыцавец зьбіў 42 самалёты. Акрамя двух зорак Героя СССР і двух ардэноў Чырвонай зоркі, узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцягу, а таксама мангольскім ордэнам.

У 1959 годзе ў Баранавічах яму пастаўлены манумэнт з бронзавым бюстам (скульптар Заір Азгур).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Антонио Ариас. «В огненном небе», Мн. «Беларусь», 1988
  1. ^ а б Sergei Ivanovich Gritsevets // TracesOfWar