Таксін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Таксын»)

Таксі́н (па-старажытнагрэцку: Τοξικός (toxikos) — атрутны) — атрута біялягічнага паходжаньня.

Выпрацоўваюцца напрыклад пухлінавымі вузамі, інфэкцыйнымі (па-лацінску: inficio — насычаць, заражаць) агентамі — бактэрыямі, вірусамі, грыбамі (мікатаксін), або паразытамі, у прыватнасьці гельмінтамі. Шырокая група таксінаў выпрацоўваецца расьлінамі і марскімі бесхрыбетнымі.