Такійская тэлевежа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэлевізійная вежа Токіё

Тэлевізійная вежа Токіё — тэле-і радыёкамунікацыйная вежа, разьмешчаная ў такійскім парку Сыбал. Вышыня вежы — 332,6 м, што на момант пабудовы зрабіла яе найвышэйшым сталёвым будынкам у сьвеце і да гэтага часу самым высокім архітэктурным будынкам Японіі. Мае крацістую структуру і ў адпаведнасьці з нормамі авіяцыйнай бясьпекі пафарбаваная ў інтэрнацыянальны аранжавы і белы колеры. Вежа ўваходзіць у сьпіс 29 самых высокіх аб’ектаў Сусьветнай фэдэрацыі вышынных вежаў і займае сярод іх 13-е месца (аднак займае толькі 22-е месца сярод найвысокіх тэлевежаў сьвету).

Пабудаваная ў 1958 годзе.