Том Стопард

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Том Стопард
Tom Stoppard
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Tomáš Straussler
Псэўданімы Ўільям Бут
Нарадзіўся 3 ліпеня 1937(1937-07-03)[1][2][3][…] (86 гадоў)
Бацькі Martha Stoppard[d]
Сужэнец Сабрына Гінес[d]
Дзеці Уільям Стопард[d][6], Эд Стопард[d][6], Олівер Стопард[d][6] і Барнабі Стопард[d][6]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург
Гады творчасьці 1964 — цяпер
Жанр драматычная камэдыя
Мова ангельская мова[7]
Узнагароды

Сэр Том Стопард (нарадзіўся 3 ліпеня 1937) — брытанскі драматург.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стопард (сапраўднае імя Томаш Штраўсьлер) нарадзіўся ў чэскім Зьліне. Каб пазьбегнуць перасьледу нацыстаў, 15 траўня 1939 году сям’я зьяджае ў Сынгапур. А ў 1941 годзе, ратуючыся ад ўварваньня Японіі ў Сынгапур, сям’я пераяжджае ў Індыю. Бацька Тома затрымаўся ў Сынгапуры і быў забіты японцамі.

У Індыі Стопард атрымлівае адукацыю. Яго маці бярэ шлюб з маёрам брытанскай арміі Кэнэтам Стопардам, праз што Том атрымлівае прозьвішча Стопард. У 1946 годзе сям’я пераяжджае ў Вялікабрытанію.

У 17 год Стопард кідае школу і пачынае працаваць журналістам. У 1960 годзе ён сканчае сваю першую п’есу «Шпацыр па вадзе» (A Walk on the Water), якая пазьней выдавалася пад назвай «Уваходзіць вольны чалавек» (Enter a Free Man).

У 1977 годзе Стопард зацікавіўся праблемамі парушэньняў правоў чалавека ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і СССР. У лютым 1977 году ён наведвае СССР у складзе дэлегацыі «Міжнароднай амністыі». У чэрвені таго ж году Стопард сустракаецца ў Чэхаславаччыне з Вацлавам Гаўлам. У жніўні 2005 году Стопард наведвае Менск, дзе праводзіць сэмінар па драматургіі, ды дасьледуе праблемы парушэньняў правоў чалавека і палітычную сытуацыю ў Беларусі.

У 1997 годзе атрымаў рыцарскае званьне.

У 1998 годзе атрымлаў «Оскар» ад Амэрыканскай кінаакадэміі за сцэнар да фільму «Закаханы Шэксьпір» (Shakespeare In Love).

Работы для тэатра[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Разэнкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя» (Rosencrantz and Guildenstern Are Dead) (1967)
  • «Уваходзіць вольны чалавек» (Enter a Free Man) (1968)
  • «Сабака сапраўднага інспэктара» (The Real Inspector Hound) (1968)
  • «Пасьля Магрыт» (After Magritte) (1970)
  • «Скакуны» (Jumpers) (1972)
  • «Травесьці» (Travesties) (1974)
  • «Брудны Лінэн і Нова-знойдзеная-зямля» (Dirty Linen and New-Found-Land) (1976)
  • «Кожны добры хлопчык заслугоўвае падтрымкі» (Every Good Boy Deserves Favour) (1977)
  • «Ноч і дзень» (Night and Day) (1978)
  • «Догавы Гамлет і Кагутавая Макбэт» (Dogg’s Hamlet and Cahoot’s Macbeth) (1979)
  • «Нязнойдзеная краіна» (Undiscovered Country) (1979)
  • «У мітусьні» (On the Razzle) (1981)
  • «Першаклясная рэч» (The Real Thing) (1982)
  • «Грубае скрыжаваньне» (Rough Crossing) (1984)
  • «Балбатаньне» (Dalliance) (1986)
  • «Хэпгуд» (Hapgood) (1988)
  • «Аркадыя» (Arcadia) (1993)
  • «Індыйскі атрамант» (Indian Ink) (1995)
  • «Вынаходніцтва каханьня» (The Invention of Love) (1997)
  • «Узьбярэжжа Ўтопія» (The Coast of Utopia) (2002)

Работы для радыё, кіно і тэлевізіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Трое ў чоўне» (Three Men in a Boat) (1975)
  • «Мяжа» (The Boundary) (1975)
  • «Прафэсійнае парушэньне» (Professional Foul) (1977)
  • «Бразылія» (Brazil) (1985)
  • «Імпэрыя сонца» (Empire of the Sun) (1987)
  • «Дом Расея» (The Russia House) (1990)
  • «Закаханы Шэксьпір» (Shakespeare In Love) (1998)
  • «Загадка» (Enigma) (2001)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Tom Stoppard // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  2. ^ Thomas Straussler // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  3. ^ Tom Stoppard // Encyclopædia Britannica (анг.)
  4. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  5. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  6. ^ а б в г Lundy D. R. The Peerage (анг.)
  7. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Том Стопардсховішча мультымэдыйных матэрыялаў Біяграфія на imdb.com