Транскрыпцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Транскры́пцыя (па-лацінску: transcriptio — «перапісваньне») — сыстэма пісьма або знакавая сыстэма, якая прызначана перадаваць (запісваць) сваімі сродкамі іншую сыстэму пісьма або знакавую сыстэму.

У мовазнаўстве выдзяляюцца фанэтычная, фаналягічная або фанэматычная і практычная транскрыпцыі.

Супрацьлеглай катэгорыяй зьяўляецца трансьлітарацыя. Транскрыпцыя з расейскай, украінскай альбо польскай моваў падспудна зьяўляецца асноўным мэтадам утварэньня навуковай лексыкі ў сучаснай беларускай мове, што робіць немагчымым адзіную сыстэму трансьлітарацыі зь першых крыніцаў такой лексыкі — старажытнагрэцкай і лацінскай моваў[1]. Напрыклад, слова «транскрыпцыя» зьяўляецца этымалягічна транскрыпцыяй расейскага слова «транскрипция», якое у сваю чаргу зьяўляецца трансьлітарацыяй італьянскага варыянту лацінскага слова «transcriptio».

(У музыцы) - пералажэньне твору для іншага або яго свабодная пераробка для таго ж інструмента.

(У біялогіі) - сінтэз малекул РНК на адпаведных адцінках ДНК як пачатковы этап перадачы генэтычнай інфармацыі ўнутры клеткі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Практычная транскрыпцыя назваў з грэцкай мовы. ARCHE Пачатак (7 красавiка 2011). Праверана 20 красавіка 2024 г.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]