Трапісцкае піва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Chimay, адзін з сортаў трапісцкага піва.

Трапісцкае піва — піва, якое варыцца манахамі-трапістамі альбо пад іхным кантролем у шасьці бэльгійскіх кляштарах. Такім чынам, існуе шэсьць марак сапраўднага трапісцкага піва: Chimay, Orval, Rochefort, Westmalle, Westvleteren, Achel. Апроч таго адзін кляштар у Нідэрляндах варыць падобнае піва (La Trappe), але ў сувязі з парушэньнем пэўных правілаў згубіў права на лягатып «Сапраўдны трапісцкі прадукт».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трапісцкае півасховішча мультымэдыйных матэрыялаў