Тэкіла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Розныя брэнды тэкілы

Тэкіла (па-гішпанску: Tequila) — моцны фэрмэнтаваны алькагольны напой (мэскаль), які вырабляецца галоўным чынам у навакольлі Тэкілы, гораду на захадзе мэксыканскага штату Халіска, за 65 км на паўночны захад ад гораду Гвадалахара. Вырабляецца з сарцавіны блакітнай агавы (па-лацінску: Agáve tequilána, па-гішпанску: Agave azul), традыцыйнай для Мэксыкі расьліны сямейства агававых.