Тэлевежа Гуанчжоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэлевежа Гуанчжоў

Тэлевежа Гуанчжоў — самая высокая тэлевежа ў сьвеце. Пабудавана ў 2005—2009 гадах кампаніяй ARUP да Азіяцкіх Гульняў 2010 года. Вышыня тэлевежы складае 610 метраў. Да вышыні 450 метраў вежа ўзведзена ў выглядзе камбінацыі гіпэрбалёіднай апорнай сэткавай абалонкі і цэнтральнага ядра. Сеткавая абалонка вежы выканана са стальных труб вялікага дыямэтру. Вежу завяршае стальны шпіль вышынёй 160 мэтраў. Вежа прызначана для трансьляцыі ТБ-і радыё-сыгналаў, а таксама для агляду панарамы Гуанчжоў і разьлічана на прыём 10 000 турыстаў у дзень.