Тэрмадынамічны працэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тэрмадынамі́чны працэ́с — працэс, цягам якога зьмяняюцца парамэтры тэрмадынамічнай сыстэмы ці яе частак.

Тэрмадынамічны працэс, цягам якога сыстэма ў кожны момант знаходзіцца ў раўнавазе, зьяўляецца раўнаважным. Умовай раўнаважнасьці працэсу зьяўляецца яго бясконца малая хуткасьць. Рэальныя працэсы, што адбываюцца з канечнай хуткасьцю, зьяўляюцца нераўнаважнымі.

Працэс называецца зваротным, калі пасьля аго завяршэньня сыстэма можа быць павернутая да першапачатковага стану бязь зьменаў у навакольным асяродзьдзі. Калі ж пры вяртаньні ў пачатковы стан у асяродзьдзі абавязкова застануцца зьмены, працэс зьяўляецца незваротным.

Любы раўнаважны працэс зьяўляецца зваротным, і наадварот: любы зваротны працэс зьяўляецца раўнаважным.

Усе рэальныя працэсы пакідаюць той ці іншы «сьлед» у навакольным асяродзьдзі і, такім чынам, зьяўляюцца незваротнымі.

Тэрмадынамічныя працэсы, цягам якіх той ці іншы тэрмадынамічны парамэтар застаецца нязьменным, называюць ізапрацэсамі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрмадынамічны працэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў