Тэхаскія рэйнджэры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэхаскія рэйнджэры
Помнік рэйнджару
Дата ўтварэньня17 кастрычніка 1835
УправаТэхаскі Дэпартамэнт Грамадзкай Бясьпекі[d]
Старонка ў сецівеdps.texas.gov/sec… (анг.)
Тэхаскія рэйнджэры ў Вікісховішчы

Тэхаскія рэйнджэрыпаліцэйскае падразьдзяленьне ў штаце Тэхас (ЗША). Грунтуецца ў Остыне.

Тэхаскія рэйнджэры займаюцца расчыненьнем розных злачынстваў (ад забойстваў да карупцыі), дзейнічаюць як дэтэктывы, займаюцца аховаю Губернатара Тэхасу, адшукваюць уцекачоў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Група тэхаскіх рэйнджэраў. XIX стагодзьдзе
Стралок Джон Ўэслі Хардын, арыштаваны тэхаскімі рэйнджэрамі.

Першае падразьдзяленьне тэхаскіх рэйнджэраў было створана Стывенам Ф. Остынам у 1823 годзе (нефармальна) і афіцыйна арґанізавана ў 1835 годзе.

З 1935 году падразьдзяленьне стала выконваць функцыі дзяржаўнага Бюро расследаваньняў па штаце Тэхас.

Рэйнджэры бралі ўдзел у шматлікіх важных падзеях зь гісторыі Тэхасу і былі залучаны ў некаторыя вядомыя крымінальныя справы, — такія, як вышук стралка Джона Хардына, вышук рабаўніка банкаў Сэма Бэса і вышук знакамітых Боні і Кляйда.

Колькасьць асабовага складу на 2009 год — 144 афіцэра.

Статыстыка стратаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыньнікі сьмерці наступныя:

Чыньнік Колькасьць
Выпадковасьць
1
Напад
23
Аўтамабільная аварыя
1
Хвароба
7
Стрэл
65
Выпадковы стрэл
2
Раненьне
1
Зьбіта цягніком
2
Зьбіта транспартным сродкам
1

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]