Уладзімер Набокаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Набокаў
рас. Владимир Владимирович Набоков
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Владимир Владимирович Набоков
Псэўданімы В. Сирин, Вивиан Дамор-Блок (Vivian Darkbloom)
Нарадзіўся 10 (22) красавіка 1899[1]
Памёр 2 ліпеня 1977(1977-07-02)[3][4][5][…] (78 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Уладзімір Дзмітрыевіч Набокаў[d]
Алена Рукавішнікава[d][7]
Сужэнец Вера Яўсееўна Набокава[d]
Дзеці Дзмітрый Уладзіміравіч Набокаў[d][7]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці навэліст, паэт, пісьменьнік, заоляг, перакладнік, драматург, аўтабіёграф, сцэнарыст, лепідаптэроляг, прафэсар унівэрсытэту, літаратурны крытык, журналіст, пісьменьнік навуковай фантастыкі, шахматны кампазытар, шахматыст, літаратуразнаўца, энтамоляг, літаратар
Гады творчасьці 19211977
Кірунак мадэрнізм, постмадэрнізм
Жанр сатыра, антыўтопія, біяграфія
Мова француская мова[8][8], ангельская мова[8][8][9] і расейская мова[8][8][9]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Творы ў Вікікрыніцах
Творы на сайце Knihi.com
https://www.vladimir-nabokov.org

Уладзі́мер Уладзі́меравіч Набо́каў (па-расейску: Владимир Владимирович Набоков, па-ангельску: Vladimir Nabokov, таксама выступаў пад псэўданімам «Сирин»; 22 красавіка [ст. ст. 10 красавіка] 1899, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя — 2 ліпеня 1977, Мантро, Швайцарыя) — расейскі і амэрыканскі пісьменьнік. Першыя творы Набокава былі напісаныя на расейскай мове. Аднак сусьветная вядомасьць яго напаткала пераважна за ангельскамоўныя раманы. Вядомы таксама значным унёскам у лепідатэралёгію (разьдзел энтамалёгіі, прысьвечаны лускакрылым). Апроч таго стварыў і апублікаваў шэраг цікавых шахматных задачаў і крыжасловаў. Раман «Лаліта», напісаны на ангельскай мове, выдадзены спачатку па-ангельску ў 1958 годзе[10], часьцяком узгадваецца як адзін з самых значных і ўплывовых узораў прозы дваццатага стагодзьдзя.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладзімер Набокаў нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і расейскага палітыка Ўладзімера Дзьмітрыевіча Набокава. Сям’я Набокава ў паўсядзённасьці карысталася трыма мовамі — расейскай, ангельскай, францускай. Такім парадкам, будучы пісьменьнік ад самага маленства быў трылінгвам.

У 1919 эміграваў з Расеі, жыў і навучаўся ў Кембрыджы, Бэрліне (1922—1937), Парыжы (да 1940). Пасьля жыў у ЗША (атрымаў грамадзянства ў 1945), а з 1960 у Швайцарыі.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раманах «Абарона Лужына» (1929—1930), «Дарунак» (1937), «Запрашэньне на страту» (антыўтопія; 1935—1936), «Пнін» (1957) — сутыкненьне духоўна адоранага самотніка з тужліва-прымітыўным «сярэднечалавечым» сьветам — «мяшчанскай цывілізацыяй», або сьветам «плюгкасьці», дзе ўладараць ілюзіі, фікцыі, раеньні, мікраці. Адылі Набокаў не застаецца на вузка сацыяльным узроўні, а сягае да распрацоўкі хутчэй мэтафізычнай тэмы стасунку розных «сьветаў»: сьвету рэчаіснага і сьвету пісьменьніцкага ўяўленьня, сьвету Бэрліну і сьвету згадак аб Расеі, сьвету звычайных людзей і сьвету шахматнага і г. д. Свабода спалучанасьці, узаемзьвязанасьці гэтых «сьветаў» надае творам пісьменьніка адценьне авангарднасьці. Так сама пачуцьцё навіны і свабоды гэтым творам дае тое, што ў іх Набокаў распрацоўвае яскравыя моўныя прыёмы, удасканальвае ўласны стыль, дасягаючы адметнай выразнасьці, рэльефнасьці апісаньняў, якія здаюцца мімаплыннымі.

Сэнсацыйны бэстсэлер «Лаліта» (1955) — твор, у якім спалучыліся эротыка і любоўная проза, сацыяльна-крытычнае апісаньне нораваў і папулярныя на той час тэмы. У рамане прыкметныя эстэтычная завостранасьць і пэўная філязофская глыбіня. Цэнтральнай праблемай твора ёсьць праблема эгаізму, які разбурае каханьне. Раман напісаны ад імя рафінаванага эўрапейца, навукоўца, які эміграваў у ЗША і мае хваравітую цягу да дзяўчынак-німфэтак.

Лірыка Набокава прасякнута матывамі настальгіі. Апавяданьні заключаюць ў сабе дзіўную лірычную моц і адлюстроўваюць у мініяцюры многія з тых праблемаў, якія раскрываюцца ў буйных творах пісьменьніка: тэма «іншага» сьвету, тэма мімалётнага перажываньня і г. д. Адны з самых выбітных апавяданьняў — «Вяртаньне Чорба», «Вясна ў Фіяльце», «Каляды», «Воблака, возера, вежа», «Terra Incognita», аповесьць «Шпег».

Набокаў пераклаў на ангельскую мову «Яўгена Анегіна» Аляксандра Пушкіна і «Слова пра паход Ігараў».

Паэтыка стылёва вытанчанай прозы Набокава складаюць як рэалістычныя, гэтак і мадэрнісцкія, а часам нават постмадэрісцкія элемэнты: лінгвастылістычная гульня, усеагульнае парадыяваньне, фальшывыя галюцынацыі і інш. Пісьменьнікам іранічна ўспрымаліся кожныя праявы масавае псыхалёгіі і глябальных ідэяў (асабліва марксізма і фрайдызма). Апрычонаму літаратурнаму стылю Набокава была ўласьціва гульня ў шараду з рэмінісцэнцый і галаваломкі з зашыфраваных цытатаў.

На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі Рыгор Сітніца[11], Юрый Рыдкін[12], Галіна Багданава.

Апошні раман[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апошні твор Набокава завецца «The Original of Laura» («Арыгінал Лауры»). За восем месяцаў да скону Ўладзімер Набокаў пісаў адному з сваіх карэспандэнтаў, што кніга The Original of Laura была «распачата ім да хваробы і закончана „ў галаве“, а не на паперы». Пісьменьнік пакінуў тэстамэнт, у якім наказаў зьнішчыць рукапіс пасьля сваёй сьмерці. Яго ўдава Вера Яўсееўна ня выканала апошні наказ мужа і завяшчала перад уласнай сьмерцю ў 1991 годзе зрабіць гэта свайму сыну. Сын пісьменьніка Дзьмітры Набокаў пасьля пэўных хістаньняў схіляўся да выкананьня волі сваіх бацькоў, таму зьмест няскончанага раману Ўладзімера Набокава практычна нікому ня быў невядомы. У 2009 годзе ён быў выдадзены[13].

Проза[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раманы і аповесьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расейскамоўныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Машачка» («Машенька») (1926)
  • «Кароль, дама, ніжнік» («Король, дама, валет») (1927—1928)
  • «Абарона Лужына» («Защита Лужина») (1929—30)
  • «Шпег» («Соглядатай») (1930) — аповесьць
  • «Вычын» («Подвиг») (1932)
  • «Камэра абскура» («Камера обскура») (1932)
  • «Роспач» («Отчаяние») (1936)
  • «Запрашэньне на страту» («Приглашение на казнь») (1938)
  • «Дарунак» («Дар») (1937—1938)
  • «Іншыя берагі» («Другие берега») (1954) — самарыс (аўтабіяграфія)
  • «Лаліта» («Лолита») (1967, аўтарскі расейскі пераклад)

Ангельскамоўныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Праўдзівае жыцьцё Сэбастыяна Найта» (анг. The Real Life of Sebastian Knight) (1941)
  • «Бэнкарты» (анг. Bend Sinister) (1947)
  • «Лаліта» (анг. Lolita) (1955)
  • «Пнін» (анг. Pnin) (1957)
  • «Цьмяны агонь» (анг. Pale Fire) (1962)
  • «Памяць, прамаўляй» (анг. Speak, Memory. An Autobiography Revisited) (1967) — самарыс
  • «Ада, або Уцехі жарсьці: сямейная кроніка» (анг. Ada or Ardor: A Family Chronicle) (1969)
  • «Празрыстыя рэчы» (анг. Transparent Things) (1972)
  • «Зірні на арлекінаў!» (анг. Look at the Harlequins!) (1974)

Экранізацыя твораў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Набоков Владимир Владимирович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век (рас.) / под ред. О. В. Богданова
  2. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118586114 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  3. ^ Field A., Albert M. Vladimir Nabokov // Encyclopædia Britannica (анг.)
  4. ^ Vladimir Nabokov // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  5. ^ Vladimir Nabokov // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  6. ^ https://www.montreux.ch/habiter-et-decouvrir/territoire/cimetieres
  7. ^ а б Lundy D. R. The Peerage (анг.)
  8. ^ а б в г д е Nabokov, Vladimir Vladimirovič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  9. ^ а б CONOR.SI
  10. ^ Ужо сёньня, 18 жніўня. Радыё Свабода. 2015.
  11. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  12. ^ Набокаў У. У. Ultima Thule / Пераклад Юрыя Рыдкіна. 2020.
  13. ^ Апошні раман Набокава паступіў у кнігарні. Наша Ніва. 18 лістапада 2009

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладзімер Набокаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў