Ундыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ундына («Німфа Райна»)

Ундыны (ад лац. unda — «хваля») — у фальклёры народаў Эўропы (германскія паданьні, павер’і народаў Прыбалтыкі) — духі вады, русалкі. Гэта прыгожыя дзяўчыны (часам з рыбінымі хвастамі), якія выходзяць з вады і расчэсваюць свае прыгожыя валасы, а сьпевамі і прыгажосьцю заманьваюць путнікаў у глыбіні. Могуць загубіць ці зрабіць палюбоўнікамі ў падводным сьвеце. Спакушаюць мужчын, таму што, калі народзяць ад чалавека — могуць атрымаць бесьсмяротную душу.