Флорыда Пантэрз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Флорыда Пантэрз
Дывізіён Атлянтычны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Санрайз, Флорыда
Заснаваны 1993
Стадыён BankAtlantic Center (19 250)
Колеры чырвоны, сіні, залаты і белы
                   
Гісторыя Флорыда Пантэрз (1993 — цяпер)
Афіцыйны сайт panthers.nhl.com (анг.)

Флорыда Пантэрз (па-ангельску: Florida Panthers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Санрайз, штат Флорыда, ЗША. «Пантэрз» запачаткавалі свае выступы ў НХЛ з сэзону 1993—1994 гадоў. У першы ж сэзон яны ўсталявалі рэкорд паводле найбольшай колькасьці здабытых пунктаў сярод камандаў-навакоў. Гэты рэкорд быў перасягнуты «Вэгас Голдэн Найтс» у сэзоне 2017—2018 гадоў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 сьнежня 1992 году ўладальнік сеткі крамаў Blockbuster Ўэйн Гайзэнга атрымаў права стварыць клюб НХЛ у Маямі[1]. У той жа дзень такое ж права, але на каманду ў Анагайме, атрымала кампанія Walt Disney. На той час Гайзэнга ўжо валодаў спартовымі клюбамі, гэтак у ягонай уласнасьці быў бэйсбольны клюб «[[Маямі Марлінз|Флорыда Марлінз» ды доля ў клюбе амэрыканскага футболу «Маямі Долфінз». З стварэньнем хакейнага клюбу Гайзэнга мусіў сплаціць успутны ўнёсак у памеры 50 мільёнаў даляраў. Гайзэнга абвесьціў, што каманда будзе гуляць на Маямі-Арэне, падзяляючы будынак з «Маямі Гіт» Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, пакуль ня будзе пабудаваная новая арэна[2].

Гулец «Флорыды Пантэрз» Крыс Ален.

20 красавіка 1993 году на адмысловай канфэрэцыі была агалошаная назва каманды «Флорыда Пантэрз», а дырэктарам клюбу быў прызначаны колішні генэральны мэнэджар «Нью-Ёрк Айлэндэрз» Біл Торы. Назва клюбу адсылае да зьнікальнага віду каціных флорыдзкай пумы, арэал якой ахоплівае флорыдзкі рэгіён Эвэрглэйд[3]. Пасьля таго, як былі зробленыя лягатыпы і форма, кіраўніцтва клюбу 15 чэрвеня агалосіла аб спансаваньні ахоўных запаведнікаў, дзе жыве згаданая пума[4].

Новая франшыза далучылася да НХЛ у сэзоне 1993—1994 гадоў поруч з клюбам «Майці Дакс оф Анагайм». Дзеля фармаваньня складоў клюбаў быў зладжаны адмысловы драфт пашырэньня, які праходзіў у Квэбэку[5]. Сярод зорак навастворанай каманды вылучаліся колішні брамнік «Нью-Ёрк Рэйнджарз» Джон Ванбісбрук, малады Роб Нідэрмаер і бамбардзір Скот Мэланбі, які ва ўступным сэзоне закінуў 30 шайбаў[6]. Свой першы матч, які ладзіўся на коўзанцы «Чыкага Блэкгокс», флорыдцы згулялі ўнічыю зь лікам 4:4. Першую перамогу каманда здабыла ў матчы супраць «Тампа Бэй Лайтнінг». Той матч ладзіўся на бэйсбольнай арэне Тандэрдом, а матч наведалі 27 227 гледачоў. Пачатковы сэзон «пантэраў» быў самым пасьпяховым сярод навакоў усіх часоў на той момант, але гэтага ўсё адно не хапіла дзедя прасоўваньня ў плэй-оф Кубка Стэнлі[7]. Такі вынік быў зьвязаны з абарончым стылем гульні каманды, які, аднак, шырока крытыкаваўся[8].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
41 Сьцяг ЗША Энтані Столарз 20.01.1994 72 Сьцяг Расеі Сяргей Баброўскі 20.09.1988
Абаронцы
5 Сьцяг Канады Ааран Экблад 07.02.1996 7 Сьцяг Расеі Дзьмітры Кулікоў 29.10.1990
28 Сьцяг Канады Джош Магура 05.05.1998 42 Сьцяг Швэцыі Густаў Форсьлінг 12.06.1996
62 Сьцяг Канады Брэндан Мантур 11.04.1994 77 Сьцяг Фінляндыі Ніка Мікала 27.04.1996
91 Сьцяг Швэцыі Олівэр Экман-Лярсан 17.07.1991
Нападнікі
9 Сьцяг Канады Сэм Бэнэт 20.06.1996 12 Сьцяг Канады Джона Гаджавіч 12.10.1998
13 Сьцяг Канады Сэм Райнгарт 06.11.1995 15 Сьцяг Фінляндыі Антон Лундэл 03.10.2001
16 Сьцяг Фінляндыі Аляксандар Баркоў 02.09.1995 17 Сьцяг Канады Эван Радрыгес 28.07.1993
18 Сьцяг Канады Стывэн Лорэнц 13.04.1996 19 Сьцяг ЗША Мэт’ю Ткачак 11.12.1997
21 Сьцяг Канады Нік Казынз 20.07.1993 23 Сьцяг Канады Картэр Вэргейгі 14.08.1995
27 Сьцяг Фінляндыі Ээту Луостарынэн 02.09.1998 67 Сьцяг ЗША Ўільям Локўуд 20.06.1998
82 Сьцяг Швэцыі Кевін Стэнлюнд 20.09.1996 94 Сьцяг Канады Раян Ломбэрг 09.12.1994

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Richards, George (28.09.2013). «Florida Panthers new owner Vincent Viola: 'We will win here'». The Miami Herald.
  2. ^ LaPointe, Joe (11.12.1992). «NHL to add teams in Miami, Anaheim Huizenga, Disney high-profile owners». The Baltimore Sun.
  3. ^ Joseph, Dave (20.04.1993). [https://web.archive.org/web/20130704010522/http://articles.sun-sentinel.com/1993-04-20/sports/9302070080_1_stanley-cup-nhl-bob-clarke «They’re Panthers, Torrey Is President Nhl Expansion Team’s New Boss Shaped Isles». Sun-Sentinel.
  4. ^ Joseph, Dave (15.06.1993). «Panthers Unveil Uniforms, Logo». Orlando Sentinel.
  5. ^ Montville, Leigh (10.06.1996). «Rat Pack». Sports Illustrated.
  6. ^ «A Goal in Sight». CNN.
  7. ^ «Panthers To Play Nine Exhibition Games». Sun-Sentinel.
  8. ^ «Cut The Trap? Neilson Isn’t Staying in Neutral Zone». Sun-Sentinel.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]