Фрэдэрык Базыль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жан Фрэдэрык Базыль
Фатаздымак мастака
Імя пры нараджэньні Жан Фрэдэрык Базыль
Дата нараджэньня 6 сьнежня 1841
Месца нараджэньня Манпэлье, Францыя
Дата сьмерці 28 лістапада 1870 (28 гадоў)
Месца сьмерці Бон-ля-Ралянд, Францыя
Прычына сьмерці загінуў у баі[d]
Месца пахаваньня
Занятак маляр
Жанры партрэт[1][2], пэйзаж[1][2], жывапіс чалавека[d][1][2], натурморт[d][1][2] і жанравае малярства[d][1][2]
Плынь імпрэсіянізм

Жан Фрэдэрык Базыль (па-француску: Jean Frédéric Bazille; 6 сьнежня 1841, Манпэлье, Францыя — 28 лістапада 1870, Бон-ля-Ралянд, Францыя) — францускі жывапісец, адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фрэдэрык нарадзіўся 6 сьнежня 1841 году ў францускім горадзе Манпэлье ў дэпартамэнце Эро ў буржуазнай пратэстанцкай сям’і. Захапіўся жывапісам пад узьдзеяньнем карцінаў Эжэна Делякруа.

У 1859 годзе пачаў вывучаць мэдыцыну. У 1862 годзе пераехаў у Парыж, каб працягнуць навучаньне. Вучыўся ў майстэрні Шарля Глейра з 1862 па 1864 гады, дзе пазнаёміўся ​​з Клёдам Манэ. У сталіцы сустрэў П’ера Агюста Рэнуара й сур’ёзна пачаў займацца выяўленчым мастацтвам. Быў блізка знаёмы з Полем Сэзанам, Арманам Гіёмэнам, Альфрэдам Сысьлеем, знаходзіўся ў сяброўскіх адносінах з Рэнуарам і Манэ.

Мастак быў забіты 28 лістапада 1870 году ў баі пад Бон-ля-Ралянд у ходзе франка-прускай вайны.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фрэдэрык Базыльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в г д https://rkd.nl/en/explore/artists/record?query=bazille&start=0
  2. ^ а б в г д https://rkd.nl/explore/artists/5278