Хаўза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хаўза (арабская мова/пэрсыдзкая мова: حوزة) або хаўза ілмія (арабская мова/пэрсыдзкая мова: حوزة علمیة) — вучэльня, дзе вучацца мусульмане, каб стаць сьвятаром. Назва для вучэльні выкарыстоўваецца ў шыіцкіх вернікаў. У вучэльні вучаць арабскай мове, на якой напісаны Каран і іншыя сьвятыя для шыітаў пісаньні. Некалькі Вялікіх аятолаў зьяўляюцца асновам хаўзы. Найбольш вядомыя хаўзы местаў Наджаф (Ірак), Кум (Іран), Карбала (Ірак), Мэшхэт (Іран). Хаўзы існуюць у Эўропе, Азіі, Афрыцы, Амэрыцы.