Хрусталь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хрустальны посуд
Клясычная хрустальная жырандоля

Хрусталь (ад стар.-грэц. κρύσταλλος) — празрысты камень, крышталь) — разнавіднасьць шкла, якое змяшчае значную колькасьць аксіду волава PbO, а таксама, магчыма, вокіс бару BaO. Дадатак аксіду волава павялічвае паказьнік праламленьня шкла і дыспэрсію сьвятла ў ім (зь ювэлірнага пункту гледжаньня «гульню колеру», «агонь»). Дадатак аксіду бару ў асноўным павялічвае толькі паказьнік праламленьня. Дадатак аксіду волава таксама павялічвае плястычныя ўласьцівасьці шкла і, адпаведна, магчымасьці па яго апрацоўцы — агранцы, разьбе і г. д. Агранка хрусталю, падобная да агранцы каштоўных камянёў, дазваляе хрусталю ў поўнай меры праявіць ўласьцівасьці, абумоўленыя вялікім паказьникам праламленьня і дыспэрсіяй. Назва была дадзеная па аналёгіі з горным крышталем. Вырабляюць сплаўленьнем аксіду волава PbO з крэмнезёмам, злучэньнем натру або калю (содай або поташам) і малымі дадаткамі іншых аксідаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хрустальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў