Цна (прыток Прыпяці)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Цна
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Гайнінцу
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейская вобласьць і Менская вобласьць
Даўжыня 126 км
Сярэднегадавы сьцёк 7,23 м³/с
Плошча басэйну 1130 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Цна — рака ў Беларусі, левы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Ляхавіцкім, Ганцавіцкім і Лунінецкім раёнах Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 126 км. Плошча вадазбору 1130 км². Выдатак вады ў вусьці 7,23 м³/с. Агульны спад ракі 53 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 0,5 км на ўсход ад вёскі Гайнінцу Ляхавіцкага раёну, вусьце за 4 км на поўдзень ад вёскі Кажан-Гарадку Лунінецкага раёну. Рака цячэ Прыпяцкай нізінай.

Даліна да вёскі Велуты і ніжэй ад вёскі Кажан-Гарадок (абедзьве ў Лунінецкім раёне) невыразная, на астатнім працягу трапэцападобная, шырынёй 1—2 км. Абалона двухбаковая, у Лунінецкім раёне каля вёсак Купаўцоў, Бараўцоў, Вічына, Дварцу аднабаковая (шырыня 0,5—1 км). Рэчышча ад вытоку на працягу 54 км каналізаванае, у ніжняй плыні моцназьвілістае, шырынёй каля 10 м.

Веснавое разводзьдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка і доўжыцца да сярэдзіны чэрвеня, найбольшая вышыня ўзроўню над межаньню 3,1 м. За 42 км ад вусьця каля вёскі Дзятлавічаў Лунінецкага раёну найбольшы выдатак вады 87,6 м³/с (1970), найменшы 0,51 м³/с (1969). Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у сярэдзіне красавіка. Веснавы крыгаход каля 11 дзён[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 387.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.