Цьвік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цьвікі

Цьвік — выкананая з цьвёрдага мэтала, часьцей за ўсё сталі рэч, з аднаго бока завостраная, а з другога скончаная плоскім капялюшыкам, служыць для злучэньня розных элемэнтаў (звычайна дрэва), іх забіваньнем. Для забіваньня цьвікоў ужываецца малаток. Звычайна пры працах, што патрабуюць хуткага забіваньня вялікай колькасьці цьвікоў, карыстаюцца электрычнымі ці пнэўматычнымі малаткамі, якія патрабуюць спэцыяльных цьвікоў, злучаных плястыкавым пасам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пнэўматычны малаток

У старажытнасьці чалавек вырабляў цьвікі з костак рыбы, шыпоў расьлін, з дрэва цьвёрдых парод.

У эпоху бронзавай культуры зьявіліся першыя мэталічныя цьвікі — літыя і каваныя. Потым цьвікі сталі вырабляцца з меднага і жалезнага дроту.

У наш час цьвікі вырабляюцца ў асноўным з жалеза. У асобных выпадках яны вырабляюцца з латуні, медзі, цынка і іншых матэрыялаў.