Цярэспальская брама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Унутраны фасад брамы

Цярэспальская брама — адна з чатырох брамаў, якія вядуць ў Берасьцейскую крэпасьць. Пабудавана ў клясычным стылі у XIX стагодзьдзі. Названая імем гораду Тэрэспаль. Да Вялікай Айчыннай вайны брама мела тры паверхі й невялікія вежы наверсе. Унутры меліся два велізарныя бака для вады, празь якія пастаўлялі ваду ў цытадэль (праз крэпасьць працякаў Буг). 22 чэрвеня 1941 году вэрмахт атакаваў крэпасьць. Падчас бітвы брама была моцна пашкоджана, а верхняя частка цалкам зьнішчана.