Чарлз (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Чарлз

Charles
Агульныя зьвесткі
Вышыня вытоку 107 м
Вусьце Бостанская бухта[d]
Краіны басэйну Масачусэтс
Вобласьці Масачусэтс
Даўжыня 129 км
Плошча басэйну 798 км²

Чарлз (па-ангельску: Charles River) — рака ў штаце Масачусэтс.

Даўжыня ракі — 129 км, аднак уздоўж яе цячэньня знаходзяцца 22 населеныя пункты. Чарлз бярэ пачатак з возера Эха ў Гопкінтане і працякае ў паўночна-ўсходнім кірунку, калі ўпадае ў Бостанскую бухту. Рэчышча — даволі зьвілістае, у нізоўях падзяляе гарады Бостан і Кембрыдж.

Адны з самых прэстыжных унівэрсытэтаў краіны — Гарвардзкі, Бостанскі, Брэндзіса, а таксама Масачусэцкі тэхналягічны інстытут разьмешчаны на берагах Чарлзу.

Штогод у кастрычніку праводзіцца рэгата на рацэ Чарлз, самая буйная з двухдзённых у сьвеце, у якой удзельнічаюць каля 1700 лодак і больш за 8 тысяч спартсмэнаў. За спаборніцтвамі назіраюць да 300 тысяч гледачоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чарлз (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў