Шато-Франтэнак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Шато-Франтэнак
Château Frontenac
Краіна Канада
Месцазнаходжаньне Квэбэк
Каардынаты 46°48′43″ пн. ш. 71°12′18″ з. д. / 46.81194° пн. ш. 71.205° з. д. / 46.81194; -71.205Каардынаты: 46°48′43″ пн. ш. 71°12′18″ з. д. / 46.81194° пн. ш. 71.205° з. д. / 46.81194; -71.205
Архітэктурны стыль châteauesque[d]
Аўтар праекту Брус Прайс
Дата заснаваньня 1893[1]
Статус гатэль
Сайт fairmont.com/fron… (фр.)
Шато-Франтэнак на мапе Канады
Шато-Франтэнак
Шато-Франтэнак
Шато-Франтэнак
Шато-Франтэнак на Вікісховішчы

Замак Франтэнак (па-француску: Château Frontenac) — разьмешчаны ў горадзе Квэбэк гранд-гатэль у стылі сярэднявечнага францускага замка (шато).

«Замак» быў пабудаваны канадзкай кампаніяй Canadian Pacific Railway і адкрыты ў 1893 годзе. Некалькі разоў гатэль перабудоўваўся, асноўныя перабудовы адбыліся ў 1926 годзе. У 1943 годзе на Квэбэцкай канфэрэнцыі ў гатэлі вялі перамовы Ўінстан Чэрчыль і Франклін Д. Рузвэлт.

Замак Франтэнак названы ў гонар Люі дэ Бюада, графа Франтэнаку, які быў губэрнатарам калёніі Новая Францыя з 1672 па 1682 і з 1689 да 1698 году, і лічыцца бацькам-заснавальнікам Канады.

Разьмяшчаецца гатэль на высокім беразе ракі Сьвятога Лаўрэнція на мысе Дыямант. Пастаяльцы верхніх паверхаў могуць назіраць ня толькі раку, але і шырокую яе даліну на некалькі дзясяткаў кілямэтраў.

Гатэль «Шато Франтэнак» лічыцца самым фатаграфаваным гатэлем у сьвеце, а таксама зьяўляецца адным з сымбаляў ня толькі гораду, але і ўсёй правінцыі Квэбэк.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шато-Франтэнаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в г https://www.quebec-cite.com/fr/quoi-faire-quebec/chateau-frontenac