Эрнэст Рэзэрфорд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Эрнэст Ратэрфорд»)
Эрнэст Рэзэрфорд
Ernest Rutherford
Дата нараджэньня 30 жніўня 1871(1871-08-30)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Спрынг Грув, Новая Зэляндыя
Дата сьмерці 19 кастрычніка 1937(1937-10-19)[4][1][2][…] (66 гадоў)
Месца сьмерці Кембрыдж, Ангельшчына
Месца пахаваньня
Месца вучобы Кэнтэрбэрыйскі ўнівэрсыстэт, Кембрыдзкі ўнівэрсытэт
Занятак ядзерны фізык, хімік, фізык, прафэсар, палітык, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра фізыка, хімія
Месца працы
Вядомы як «бацька» ядзернай фізыкі
Навуковая ступень бакаляўр мастацтваў[d][6], магістар мастацтваў[d][6], бакаляўр навук[d][6] і доктар навук[d][6]
Навуковы кіраўнік Джозэф Джон Томсан
Вучні Нільс Бор, Джэймз Чадўік, Ганс Вільгельм Гайгер, Ота Ган, Фрэдэрык Содзі, Пётар Капіца
Бацька James Rutherford[d][2]
Маці Martha Thompson[d][7]
Дзеці Eileen Mary Rutherford[d][2]
Узнагароды
рыцар-бакаляўр Hector Medal[d] (1916) Нобэлеўская прэмія ў галіне хіміі (1908) Мэдаль Матэўччы[d] (1913) Мэдаль Коплі Мэдаль Франкліна[d] (1924) мэдаль Эліята Крэсана[d] (1910) сябра Лёнданскага каралеўскага таварыства[d] Фарадэеўская лекцыя[d] (1936) мэдаль Вільгэльма Экснэра[d] (1936) Медаль Фарадэя[d] (1930) Мэдаль Румфорда[d] (1904) мэдаль Альбэрта[d] (1928) Бэйкераўская лекцыя[d] (1920, 1904) Honorary Fellow of the Royal Society Te Apārangi[d] (1919) ганаровы сябра Эдынбурскага каралеўскага таварыства[d] Лекцыя Гатры[d] (1927) T. K. Sidey Medal[d] (1933) прэмія Брэса[d] (1903) ордэн Заслугаў Сіліманаўская лекцыя[d] (1905) Мэдаль Барнарда[d] (1910) Кельвінаўская лекцыя[d] (1922) Faraday Medal and Prize[d] мэдаль Эчэгарая[d] (1931) Dalton Medal[d] (1919)
Подпіс Выява аўтографу

Эрнэ́ст Рэ́зэрфорд (па-ангельску: Ernest Rutherford; 30 жніўня 1871, Спрынг Грув, Новая Зэляндыя — 19 кастрычніка 1937, Кембрыдж, Ангельшчына) — брытанскі фізык новазэляндзкага паходжаньня. Вядомы як «бацька» ядзернай фізыкі, стварыў плянэтарную мадэль атама. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі 1908 году.

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэзэрфорд нарадзіўся ў невялічкім новазэляндзкім мястэчку Спрынг Грув (па-ангельску: Spring Grove), які месьціцца каля іншага мястэчка Нэльсан. Бацька — Джэймз Рэзэрфорд, маці — Марта Томсан. Эрнэст быў чацьвёртым дзіцяці ў сям’і з дванаццаці. Выдатна скончыў каледж у Нэльсане, атрымаўшы 580 балаў з 600 магчымых і прэмію ў 50 фунтаў дзеля працягу навучаньня ў Кэнтэрбэрыйскім каледжы ў Крайстчэрч.[8]

Ягоная магістарская праца, што была напісана ў 1892 годзе, тычылася выяўленьня высокачастасных радыёхваляў, існаваньне якіх было даказана ў 1888 годзе нямецкім фізыкам Гайнрыхам Гэрцам[9].

У 1895 годзе, пасьля атрыманьня ступені бакаляўра прыродазнаўчых навук і двух гадоў дасьледаваньняў у вобласьці электрычнасьці, Рэзэрфорд накіраваўся ў Ангельшчыну дзеля далейшага навучаньня ў Кавэндыскай лябараторыі Кембрыдзкага ўнівэрсытэта пад кіраўніцтвам Джозэфа Дж. Томсана[10].

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1898 годзе Рэзэрфорд дапамагаў Р. Оўэнсу праводзіць дасьледаваньні тору з дапамогай электраскопу. Газ, які выдзяляе радыёактыўны тор, Рэзэрфорд назваў «эманацыяй тору»[11].. Эрнэст зрабіў адкрыцьцё альфа- й бэта-выпраменьваньняў, адзін з ізатопаў радона й мноства іншых ізатопаў. Растлумачыў на выснове ўласьцівасьцяў радону радыяактыўнасьць тору, адкрыў і растлумачыў радыяактыўнае пераўтварэньне хімічных элемэнтаў, стварыў тэорыю радыяактыўнага распаду, рашчапіў атам азоту, выявіў існаваньне пратону.

Даказаў, што альфа-часьцінка — ядро геля. Паставіўшы экспэрымэнт па расьсейваньню альфа-часьцінак на мэталічнай фальзе, вывеў формулу Рэзэрфорда. Зрабіў выснову, што ў атаме існуе масіўнае ядро. Стварыў плянэтарную тэорыю будовы атама. Першым адкрыў стварэньне новых хімічных элемэнтаў пры распадзе цяжкіх хімічных радыяактыўных элемэнтаў.[12]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Ernest Rutherford
  2. ^ а б в г Lundy D. R. Ernest Rutherford, 1st and last Baron Rutherford of Nelson // The Peerage (анг.)
  3. ^ 1st Baron Rutherford of Nelson Rutherford Ernest // KNAW Past Members (анг.)
  4. ^ Капица П. Л. Резерфорд Эрнест // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 21 : Проба — Ременсы. — С. 582.
  5. ^ http://www.westminster-abbey.org/our-history/famous-people?collection=wma-people&query=ernest+rutherford
  6. ^ а б в г Earnest Rutherford
  7. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  8. ^ Рук Н. С. Біяграфія Эрнэста Ратэрфорда  (рас.)
  9. ^ РЕЗЕРФОРД (Rutherford), Эрнест  (рас.)
  10. ^ Голин Г. М. Клясыкі фізычнай навукі: Кароткія творчыя партрэты = Классики физической науки: Краткие творческие портреты. — Мн.: Выш. школа, 1981. — С. 97.
  11. ^ Резерфорд Э. Сорок лет развития физики // Рэзэрфорд - навуковец і настаўнік = Резерфорд - ученый и учитель. — Москва: "Наука", 1973. — С. 7.
  12. ^ Д. Данин Резерфорд. — Молодая гвардия, 1966. — 624 с. — (Жизнь замечательных людей). — 90 000 ас.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]