Юліюш Бардах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юліюш Бардах
па-польску: Juliusz Bardach
Дата нараджэньня 3 лістапада 1914(1914-11-03)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 студзеня 2010(2010-01-26)[2] (95 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак афіцэр, гісторык, адвакат
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Узнагароды
ордэн Крыжа Грунвальду III клясы Залаты крыж Заслугі срэбны Крыж Заслугі Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы Камандорскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы афіцэр ордэна Адраджэньня Польшчы Кавалерскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы

Юліюш Бардах (3 лістапада 1914 — 26 студзеня 2010) — польскі гісторык дзяржавы і права. Адзін з найбольш аўтарытэтных польскіх гісторыкаў ХХ ст.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1914 г. — нарадзіўся ў Адэсе. Вучыўся ў гімназіі ва Ўладзімеры Валынскім. 1930-я — студэнт унівэрсытэту Стэфана Баторыя ў Вільні. Вучыўся ў знакамітых гісторыкаў Стэфана Эгрэнкройца і Генрыка Лаўмянскага. 1938—1939 гг. — рэдактар віленскай вэрсіі газэты «Robotnik», актыўны сябра Польскай сацыялістычнай партыі. 1943—1945 гг. — афіцэр Арміі Людовай. 1945—1947 гг. — вайсковы аташэ Амбасады Польшчы ў Маскве. 1948 г. — абараніў доктарскую дысэртацыю ў Ягелонскім унівэрсытэце. Прафэсар Варшаўскага ўнівэрсытэту, з 1983 г. — чалец Польскай Акадэміі Навук. Меў тытул доктара honoris causa. Адзначаны крыжам Вялікага Ордэна Адраджэньня Польшчы.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар больш як 600 гістарычных публікацыяў. Сфэры зацікаўленасьці вельмі шырокія — гісторыя права, гісторыя ВКЛ, гісторыя парлямэнтарызму.

Выбраныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2002 г. выйшаў зборнік артыкулаў Юліюша Бардаха ў перакладзе на беларускую мову пад абагульненай назвай «Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага» ў сэрыі «Бібліятэка часопіса «Беларускі гістарычны агляд»».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bibliothèque nationale de France Juliusz Bardach // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ http://www2.wpia.uw.edu.pl/text8018,.html

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]