Ян Хрызастом Пасак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Хрызастом Пасак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1636[1][2][3][…] або 1630
Памёр 1 жніўня 1701(1701-08-01)[4]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Мова польская мова[5]

Ян Хрызастом Пасак (1636, Гаславіца, Лянчыцкае ваяводзтва — 1701) — польскі мэмуарыст.

Амаль тры рокі жыцьця і вайсковай службы мазавецкага шляхціца, латніка (сярэднечны воін) з-пад харугваў Стафана Чарнецкага зьвязаны зь землямі Беларусі. Усё што тычыцца Мсьцібава, Палонкі Друцку і Басі падаў суб’ектыўна, з пазыцыяў «сына Белага Арла», і тым ня менш апісанае Янам Пасакам — гістарычная рэальнасьць. Ягоныя мэмуары пачынаюцца «Божым 1656 рокам», які для Рэчы Паспалітай быў рокам вялікіх трыюмфаў. У 1660 мэмуарыст наведаў Менск, дзе ў гэты час камісары Рэчы Паспалітай дамаўляліся з Масквой пра мір.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Jan Chryzostom Pasek // CERL Thesaurus (анг.)Consortium of European Research Libraries.
  2. ^ Jan Chryzostom Pasek // opac.vatlib.it (анг.)
  3. ^ Jan Chryzostom Pasek // Babelio (фр.) — 2007.
  4. ^ Jan Chryzostom Pasek // Encyclopædia Britannica (анг.)
  5. ^ CONOR.SI

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.