Žalvarinis

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Žalvarinis

Выступ на фэсьце "Rock nights 2005"
Інфармацыя
Гады2001 – цяперашні час
АдкульВільня, Летува
Мовалетувіская
Жанр(ы)Фолк-рок, Фольк-мэтал
ВыдавецPrior Records
Зьвязаныя праекты«Ugnėlakis»
«Kūlgrinda»
УдзельнікіRobertas Semeniukas
Aurimas Lemežis
Marius Būda
Ilja Molodcov
Ineta Meduneckytė
Laurita Peleniūtė-Pocienė
Eglė Pakšytė
Ramūnas Pocius
http://www.zalvarinis.lt/

«Žalvarinis» — фолк-рокавы гурт зь Вільні, Летува. Утварыўся ў 2001 як супольны праект блэк-мэтал-гурту «Ugnėlakis» і паган-фолк-гурту «Kūlgrinda». Гэта было выражана ў назьве іхняга дэбютнага альбому 2002 году пад назвай «Ugnėlakis su Kūlgrinda». Слова Žalvarinis па-летувіску азначае мосяж (латунь).

Стыль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гурт зазвычай карыстаецца тэкстамі фальклёрных сьпеваў летувісаў на мове арыгіналу. Музыка часта спалучае сьпеўную тэхніку традыцыйнага летувіскага шматгалосься, якая выконваецца трыма салісткамі. Аўтэнтычнае вымаўленьне супольна са старажытнымі словамі таксама часта выкарыстоўваюцца гуртом. Гурт таксама выконвае некалькі прускіх сьпеваў ад гурту «Kūlgrinda».

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Robertas Semeniukas — электрагітара
  • Paulius Jaskūnas — бас гітара
  • Simonas Gudelis — бубны
  • Ineta Meduneckytė — вакал
  • Laurita Peleniūtė-Pocienė — вакал

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ugnėlakis su Kūlgrinda (2002)
  • Žalio vario (2005)
  • Folk n' Rock (2008)
  • Live at St.Catherine church (2014)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Žalvarinisсховішча мультымэдыйных матэрыялаў