Železničná spoločnosť Slovensko

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Železničná spoločnosť Slovensko — славацкі чыгуначны апэратар, які займаецца пасажырскімі перавозкамі. Штаб-кватэра кампаніі месьціцца ў Браціславе.

Электравоз з лягатыпам кампаніі «Železničná spoločnosť Slovensko»

.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая чыгунка на тэрыторыі Славаччыны была пракладзеная ў 1840 годзе.

У 2002 была створаная кампанія Železničná spoločnosť, якая была наступніцай Železnice Slovenskej republiky.

У 2005 годзе тая кампанія была дадаткова падзеланая на «Železničná spoločnosť Slovensko», якая павінна была займацца пасажырскімі перавозкамі і на «Železničná spoločnosť Cargo Slovakia» якая павінна займацца грузаперавозкамі[1].

У студзені 2011 году «Železničná spoločnosť Slovensko» страціла сваю манаполію на пасажырскія перавозкі ў краіне. Кампанія RegioJet атрымала кантракт на перавозкі па маршруту Браціслава — Дунайска-Стрэда — Комарна.

У лякаматыўным парку кампаніі электравозы 380 і 37 электравозаў S 499.3, прыпісаных у лкаматыўныя дэпо гарадоў Жыліна і Кошыцэ.[2]. З 3480 км чыгункі 43% электрыфікавана.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Slovak Railway Gazette 2012-11-14
  2. ^ https://web.archive.org/web/20110430065718/http://spz.logout.cz/disl/disl_zssk_2008.html Dislokace hnacích vozidel a řídicích vozů ZSSK