Ёганэс Свэйнсан К’ярваль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Помнік на магіле К'ярваля

Ёганэс Свэйнсан К'ярваль (па-ісьляндзку: Jóhannes Sveinsson Kjarval, (15 кастрычніка 1885, Эфці-Эй, Ісьляндыя - 13 красавіка 1972, Рэйк'явік) - ісьляндзкі мастак.

Мастак пры нараджэньні атрымаў імя і імя па бацьку Ёганэс Свэйнсан (тыпова для ісландцаў), рос у вёсцы ў мясцовасьці Боргафіёрдур эйстры (па-ісьляндзку: Borgarfjörður eystri). Вядомасьць як мастаку яму прынесьлі, з аднаго боку, неверагодна рэалістычныя краявіды Ісьляндыі, з другога боку, творы, напоўненыя містыкай - на палотнах ажываюць героі сагаў, эльфы, тролі. У 1910 годзе ўзяў псеўданім К'ярваль.

Вывучаў мастацтва ў Рэйк'явіку і Капэнгагене, наведваў Італію і Англію. У 1950 годзе пабудаваў літні дом у Остляндзе, які называў К'ярвальсхвамі. У Рэйк'явіку яму прысьвечаны музэй (гл. Музэй К'ярваля).


Пахаваны на могілках у Рэйк'явіку. Яго партрэт разам з адной прац зьмешчаны на банкноце ў 2000 ісьляндзкіх кронаў.