Ён Арнасон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ён Арнасон
Назва гэтага артыкулу — ісьляндзкае імя. Апошняя частка — ня прозьвішча, а імя па бацьку; зьвяртацца да асобы, апісанай у гэтым артыкуле, слушна па імі Ён.

Ён Арнасон (па-ісьляндзку: Jón Árnason, 17 жніўня 1819 — 4 верасьня 1888, Рэйк'явік) — аўтар і зьбіральнік ісьляндзкіх казак і сагаў. Першы куратар Ісьляндзкага нацыянальнага музэю.

Працаваў таксама бібліятэкарам у Нацыянальнай бібліятэцы Ісьляндыі ў Рэйк’явіку. У 1862 і 1864 гадах сьвет пабачылі два тамы ісьляднзкіх народных сагаў і казак, якія былі надрукаваныя на ісьляндзкай мове ў Ляйпцыгу, дзякуючы дапамозе Конрада Маўрэра.

Ён Арнасон таксама склаў біяграфію Марціна Лютэра (1852) і гісторыю Карла Вялікага (1853).