Ётуны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ётуны, турсы (па-старанарвэску: jötnar, адз. л. jötunn; þursar, адз. л. þurs) — у скандынаўскай міталёгіі волаты, у найпазьнейшай скандынаўскай традыцыі — тролі.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова ётун паходзіць ад кораню са значэньнем есьці і значыць, верагодна, абжора альбо людажэр. Яму роднаснае стараангельскае слова eoten, якое сустракаецца ў «Бэавульфе», а таксама больш позьняе ангельскае ettin — казачны велікан.

У міталёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ётуны, з аднаго боку — гэта старажытныя волаты, першанаселенцы міру, па часе папярэднія багам і людзям. Да такіх волатаў ставіцца Імір і яго нашчадкі, іністыя волаты, а таксама вялікія мудрацы Бельтарн, дзед Одына, Вафтруднір, зь якім Одын змагаўся ў мудрасьці, а магчыма, і Мімір, гаспадар мядовай крыніцы, адкуль той жа Одын чэрпаў мудрасьць і з галавой якога заўсёды раіўся. Зь іншага боку, ётуны — гэта жыхары лядоўні камяністай краіны на паўночнай і ўсходняй ускраінах зямлі (Ётунгэйм, Утгард), прадстаўнікі стыхійных дэманічных прыродных сіл, ворагі асаў. Яны ў што бы то ні стала імкнуліся адабраць у апошніх жонак — багінь Фрэйю, Ідун, і чарадзейныя атрыбуты — молат Тора, маладзільныя яблыкі Ідун, кальцо Драўпнір і г. д. У выніку іністыя волаты былі пераможаныя асамі, узначаленымі Одынам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ётунысховішча мультымэдыйных матэрыялаў