Ібрагім Гембіцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ібрагім Рафаілавіч Гембіцкі
Дата нараджэньня 30 кастрычніка 1900 (123 гады)
Месца нараджэньня Менск
Дата сьмерці 1 студзеня 1974
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр
Плынь графіка

Ібрагім Рафаілавіч Гембіцкі (30 кастрычніка 1900, Менск — 1 студзеня 1974) — беларускі графік.

Вучыўся ў ВХУТЕМАС (Масква) у У. А. Фаворскага і А. Д. Ганчарова. Дыпломная праца ў тэхніцы дрэварыту — ілюстрацыі да аповесьці Якуба Коласа «Дрыгва» (1938), чатыры аркушы зь яе купленыя Маскоўскім музэям выяўленчых мастацтваў. У пач. 1930-х арыштоўваўся НКУС, але быў выпушчаны. Сталую творчую працу пачаў ў кан. 1930-х, працаваў у станковай графіцы ў тэхніках дрэварыту і каляровай лінагравюры. Сярод іншых тагачасных беларускіх графікаў вылучаўся цікаўнасьцю да стварэньня шматфігурных кампазыцый. Сябар Беларускага саюза мастакоў (з 1940).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Календарыюм // Czasopis, № 10/2005.
  • Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998: энцыкл. давед. — Мн., 1998.