Івановы-Івановы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Івановы-Івановы
Ивановы-Ивановы
Жанр тэлевізійная драма[d] і сытуацыйная камэдыя
Рэжысэр Антон Фядотаў
Андрэй Элінсан
Сцэнарыст Віталь Шляппо
Аляксей Міхновіч
Аляксей Татаранка
Мікіта Герфанаў
Прадусар Дар’я Легоні-Фіялка
Вячаслаў Муругаў
Віталь Шляппо
Аляксей Трацюк
Эдуард Ілаян
Дзяніс Жалінскі
У ролях
Вытворчасьць Yellow, Black and White[d]
Дата выхаду 16 кастрычніка 2017
Краіна Расея
Мова расейская
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Івановы-Івановы» — расейскі сыткам, выходзіць з 2017 году на тэлеканале СТС. У Беларусі «Івановы-Івановы» трансьлююцца на тэлеканале ВТБ.

На дадзены момант выйшла 6 сезонаў — 120 сэрыі.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзьве варонежскія сям’і рознага дастатку даведаюцца аб тым, што ў радзільным доме ў кожнай зь іх выпадкова пераблыталі дзяцей. Праз 16 гадоў Дарослыя вырашаюць аднавіць гістарычную справядлівасьць. Цяпер Ваня вымушаны вучыцца выжываць у доме ў сваіх бедных біялягічных бацькоў, а Даніла — знаёміцца з правіламі паводзінаў у сьвецкім грамадзтве.

Неўзабаве дом бедных Івановых згарае, і яны пасяляюцца пад адным дахам з багатымі Івановымі. Сумеснае жыцьцё дзьвюх сем’яў аказваецца няпростым. Аднак ім усё ж ўдаецца прыходзіць да кампрамісаў. Пры гэтым бацькі збліжаюцца са сваімі «новымі» сынамі, але і не забываюць пра «ранейшых».

Ў ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўныя ролі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Багатыя Івановы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Аляксей Лукін — Іван, біялягічны сын Аляксея і Лідзіі Івановых, сын Антона і Паліны Івановых; школьнік (да 41 серыі) / студэнт факультэта міжнародных адносін Варонескага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (з 42 серыі)
  • Сяргей Буруноў — Антон Паўлавіч, бізнэсовец, уладальнік аўтасалёна, муж Паліны
  • Аляксандра Флоринская — Паліна Сяргееўна, сьвецкая ільвіца, жонка Антона

Бедныя Івановы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сямён Трескунов — Данила, биологический сын Антона и Полины Ивановых, сын Алексея и Лидии Ивановых; школьнік (да 41 серыі) / студэнт факультэта міжнародных адносін Варонескага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (з 42 серыі)
  • Міхаіл Трухін — Аляксей Віктаравіч, беспрацоўны
  • Ганна Уколова — Лідзія Сямёнаўна, швачка, з 30 серыі — таксама і адміністратар у салёне прыгажосьці Мілана Аганян
  • Юрый Іцкоў — Віктар Аляксеевіч, Бацька Аляксея Іванова, удавец, дзед Данілы і Івана, пэнсіянэр

Ролі другога плана[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Алена Мураўёва — Кацярына, хатняя прыслужніца ў доме Івановых (да 23 серыі), з 30 серыі-хатняя прыслужніца ў доме Аганянаў
  • Грант Тохатян — Гамлет Давідовіч Аганян, сусед багатых Івановых, сябар Антона, уладальнік супэрмаркета «ЭКОГРИН»
  • Вікторыя Маслава — Милана Владимировна Оганян, жена Гамлета, владелица салёна красоты
  • Васіліна Юсковец — Арыэль Гамлетовна Аганян (Эля), Дачка Гамлета і Міланы; аднакласьніца, а затым аднагрупніца Івана, Данілы і Яны; з 20 па 29 серыі — дзяўчына Івана, з 41 серыі — дзяўчына Данілы
  • Крысціна Кашырына — Яна Альбэртаўна Клімава, аднакласьніца, а затым аднагрупніца Івана, Данілы і Элі; з 20 па 37 серыі — дзяўчына Данілы, у 41 і з 49 серыі — дзяўчына Івана
  • Сяргей Бяляеў — Альбэрт Робэртавіч Клімаў, бацька Яны, бізнэсмэн; выйграў у карты дом багатых Івановых, але ў 40 серыі Аляксей выкупіў у яго дом назад
  • Юлія Падазёрава — Дыяна Валер’эўна Крылова, былая дзяўчына Антона Іванова, з 34 па 40 серыі — дзяўчына Івана

Запрошаныя знакамітасці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ганна Семяновіч — зьявілася ў эратычнай фантазіі Аляксея, а таксама на выставе Паліны (49, 61 серыі)

Вытворчасць тэлесерыяла[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па словах прадусара сэрыяла Віталя Шляппо: "Ідэю праекта мы ўбачылі ў адной тэлепраграме ["Няхай гавораць"] шмат гадоў таму. Там быў сюжэт пра тое, як у радзільні пераблыталі дзяўчынак, пра блытаніну даведаліся толькі тады, калі дзяўчынкі вырасьлі — і вось дзьве сям’і сядзелі ў студыі і ня ведалі, як жыць далей. Мы падумалі: сапраўды, а як жыць далей? Так зьявіўся праект «Івановы-Івановы»"[1].

Здымкі тэлесерыяла пачаліся ў красавіку 2017 года[2].

Думкі аб серыяле[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Серыял атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў. Яўген Сухаў, аглядальнік Film.ru: «Забіяцка, весела, перспектыўна. <…> Галоўны сакрэт і поспех серыяла-акцёрскі склад, фенаменальна дакладна ўпісаны ў прыдуманыя вобразы»[3].

Прэмія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ганна Ўколава атрымала прэмію ТЭФІ-2018 у намінацыі «Лепшая актрыса тэлевізійнага фільма/серыяла» за ролю Ліды Івановай[4].

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ СТС прыступіла да здымак камедыі «Івановы-Івановы»
  2. ^ Стваральнікі «Кухні» і «Гатэля Элеон» прыступілі да новай камедыі
  3. ^ Рэцэнзія на першыя эпізоды серыяла «Івановы-Івановы»
  4. ^ Актрыса серыяла «Івановы Івановы» атрымала ТЭФІ