Іван Арабейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Арабейка
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Іван Сяргеевіч Арабейка
Нарадзіўся 26 сакавіка 1942
в. Хмелева, Жабінкаўскі раён, Берасьцейская вобласьць
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Жанр вершы
Мова беларуская
Дэбют 1963
Узнагароды

Іва́н Арабе́йка (26 сакавіка 1942, в. Хмелева, Жабінкаўскі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларускі паэт.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 26 сакавіка 1942 у вёсцы Хмелева ў сялянскай сям’і. У 1964 годзе скончыў хіміка-тэхналягічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту. Тры гады працаваў на шклозаводзе «Нёман». З 1968 году працаваў у Берасьці майстарам зьмены на заводах зборнага жалезабэтону, газавай апаратуры. У 1969—1970 гадох працаваў выкладчыкам інжынэрна-будаўнічага інстытуту. У 1973—1975 гадох быў галоўным інжынэрам спэцкамбінату камунальна-бытавога абслугоўваньня. З 1975 году працаваў старшым экспэртам Берасьцейскага аддзяленьня Гандлёва-прамысловай палаты БССР. Чалец Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1979 году[1].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы верш надрукаваў у 1963 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Услед за сонцам» (1972), «Асенні ранак» (1978)[1].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Арабейка, І. С. Сказаць хачу : вершы / Іван Арабейка; [прадмова А. Каско]. — Берасьце, Альтернатива, 2012

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мае жонку Вольгу, сына Івана, у якога пяцёра дзяцей, з іх — дзьве двойні[2].

Адна з унучак Яна Арабейка падчас пратэстаў у Беларусі 2020—2021 гадоў была арыштаваная 12 лістапада 2020 года ў рамках справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ(be) паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь разам зь 10 іншымі актывістамі студэнцкага руху. Прызнаная палітычнаю зьняволенаю[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]