Іван Баканаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Баканаў
Іван Геннадійович Баканов
Дата нараджэньня 2 траўня 1975 (48 гадоў)
Месца нараджэньня м. Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласьць, Украінская ССР, СССР
Грамадзянства Украіна
Месца вучобы Акадэмія працы, сацыяльных адносінаў і турызму
Занятак бізнэсмэн, палітык, юрыст, кінапрадусар, старшыня Службы бяспекі Украіны, адвакат
Навуковая сфэра дзяржаўная бясьпека[d]

Іва́н Бака́наў (па-ўкраінску: Іван Геннадійович Баканов; нарадзіўся 2 траўня 1975 году, Крывы Рог) — украінскі бізнэсмэн. З 25 студзеня 2013 — кіраўнік «95 кварталу». З 2 сьнежня 2017 — лідэр партыі «Слуга народу».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іван Баканаў родам з Крывога Рогу. Скончыў Акадэмію працы, сацыяльных адносінаў ды турызму ў м. Кіеве.

З 25 студзеня 2013 року ён ёсьць кіраўніком ТАА «Квартал 95», а з 27 сьнежня 2013 — кіраўніком ТАА «Студыя Квартал-95». Карані першага ідуць у кіпрскія афшоры. Заснавальнікам ТАА «Квартал-95» значыцца «Ґрын Фэмілі Лтд (Green Family Ltd)», зарэґістраваная на Кіпры, у Нікасіі. Паводле СМІ, яе кіраўнікамі ёсьць Марына Разамова-Георгію ды Аксана Лазарэнка (жонка Івана Баканова).