Іван Беразун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Беразун
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 жніўня 1997(1997-08-19)[1] (26 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2021 Віцебск 1 (0)
2018—2020 Ворша 54 (1)
2022—2023 Ворша 48 (1)

Іван Беразун (нарадзіўся 19 жніўня 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Ворша».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Камсамолец» і пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2015 году пачаў выступаць за дубль «Віцебску». У 2016 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, але гэтак і не згуляў у ейным складзе. 5 траўня 2018 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Менску» (1:0). У жніўні 2018 году быў аддадзены ў арэнду ў «Воршу»[2]. У сьнежні 2018 году стала вядома, што паўабаронца пакідае «Віцебск»[3]. У сэзоне 2019 году стаў гульцом «Воршы» на трывалай аснове. Спачатку выходзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў пачатковым складзе аршанцаў.

У пачатку 2020 году трэнаваўся зь «Віцебскам», аднак у лютым падпісаў новае пагадненьне з «Воршай»[4]. У сэзоне 2021 году спаборнічаў у складзе дублю «Віцебска», а ў пачатку 2022 году зноў стаў гульцом «Воршы»[5]. У сэзоне 2022 году рэгулярна гуляў у першай адзінаццатцы дружыны. У лютым 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[6].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Віцебск 2018 Найвышэйшая ліга 1 0
Ворша Першая ліга 11 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]