Іван Васільевіч «Красны»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Васільевіч «Красны»

Герб «Друцак»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1450
Памёр пасьля 1516
Род Друцкія
Бацькі Васіль Сямёнавіч «Красны»
N. Львоўна Варатынская
Жонка Марыя Сямёнаўна Кобрынская
Марыя Іванаўна Заслаўская
Дзеці Дзьмітры

Іван Васільевіч «Красны» (каля 1450 — пасьля 1516) — князь, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, у 1487—1489 гадах менскі намесьнік.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З роду Друцкіх герба ўласнага «Друцак», сын віцебскага намесьніка Васіля Сямёнавіча «Краснага» і N. сястры князя Фёдара Львовіча Варатынскага.

У 1486 годзе стаўся сьведкай на запісе княгінь Соф’і Зубравіцкай і Марыны Трабскай. Хутка пасьля таго ў 1487 годзе па волі караля Казімера атрымаў урад менскага намесьніка. У 1488 годзе атрымлівае чатыры бочкі солі з мыта ў Коўне і борць мёду з ключа Троцкага. У лютым 1489 году кародь паведамляе яму, што аддаў менскае мыта ў арэнду «жыду Троцкаму» Міхалу Даніловічу. У траўні 1489 году згадваецца ў дыпляматычнай карэспандэнцыі маскоўскага й літоўскага двароў. Імаверна пасьля сьмерці караля Казімера склаў урад менскага намесьніка. У 1505 годзе, выкіканы дзеля сьдчаньня аб паходжаньні княгіні Івана Васільевіча Яраславіча, зазнае, што «дачка Карыбута Альгердавіча Марыя знаходзілася ў вялікага князя Вітаўта на выхаваньні і ту ён выдаў за князя Фёдара Варатынскага майго вуя», дачка якога Яўдоксія зьяўляецца жонкай князя Івана Яраславіча. У 1516 годзе запісвае сваёй жонцы Марыі Іванаўне Заслаўскай сёла Бобр і Сакаловічы, даньнікаў на рацэ Бобр й двор Недаходаў.

Быў жанаты двойчы, першы раз з Марыяй Сямёнаўнай Кобрынскай (? — да 1512), дачкой князя Сямёна Раманавіча Кобрынскага і Юліяны Сямёнаўны Гальшанскай, і меў зь ёй сына Дзьмітрыя (? — да 1507), які рана памёр. У другі раз ажанўся з Марыяй Іванаўнай Заслаўскай, дачкой Івана Васільевіча Заслаўскага, і ўдавой па князі Багдану Фёдаравічу Глінскаму Пуціўльскаму які памёр у Маскве ў 1512 годзе.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]