Іван Лепешаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Лепешаў
Дата нараджэньня 23 кастрычніка 1924(1924-10-23)
Месца нараджэньня вёска Іскозы, Дубровенскі раён, Беларуская ССР, СССР
Дата сьмерці 12 кастрычніка 2014(2014-10-12) (89 гадоў)
Месца сьмерці Горадня, Беларусь
Месца пахаваньня
Месца вучобы Гарадзенскі пэдагагічны інстытут (1959)
Занятак літаратуразнаўца, філёляг
Навуковая сфэра Мовазнаўства
Месца працы Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы
Вядомы як Аўтар 2-томнага «Фразэалягічнага слоўніка беларускай мовы» (1993, 2008)
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d]
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Мэдаль «За адвагу»
Мэдаль «За адвагу»

Іва́н Я́каўлевіч Ле́пешаў (23 кастрычніка 1924; в. Іскозы, Дубровенскі раён, цяпер Віцебская вобласьць, Беларусь — 12 кастрычніка 2014; Горадня, Беларусь) — беларускі мовазнавец. Доктар філялягічных навук, прафэсар. Вэтэран Вялікай Айчыннай вайны, мае раненьні, узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені, мэдалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За ўзяцьце Кёнігсбэрга» і інш.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1948 годзе скончыў Аршанскі настаўніцкі інстытут, затым працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Сьвіслацкай сярэдняй школе Гарадзенскай вобласьці.

Быў беспадстаўна рэпрэсаваны, а пасьля рэабілітаваны ў 1963 годзе за адсутнасьцю віны, працаваў рознарабочым у лягерах Прыморскага краю (1949—1955).

З 1956 году працаваў настаўнікам беларускай і расейскай моваў і літаратураў у школах Шчучынскага раёну. Завочна скончыў (на выдатна) філялягічны факультэт Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту (1959) і асьпірантуру ў Менскім пэдінстытуце (1971). Працуючы ў школе, апублікаваў у выдавецтве «Народная асьвета» дзьве кнігі, напісаў кандыдацкую дысэртацыю. Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асьветы».

З 1971 году — у Гарадзенскім пэдінстытуце (пасьля ўнівэрсытэце) спачатку выкладчыкам, затым дацэнтам (1973), прафэсарам (1986).

Дасьледаваў фразэалёгію і парэміялёгію, мову мастацкай літаратуры, культуру маўленьня і стылістыкі. Аўтар 520 навуковых, навукова-мэтадычных публікацыяў, працы «Литературно-краеведческий кружок», больш як 40 кніг («Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў», «Лінгвістычны аналіз тэксту», «У пошуках ісціны», «Надзённае», суаўтар «Практыкуму па беларускай мове» ды інш.).

Памёр 12 кастрычніка 2014 году[1].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памёр прафесар Іван Лепешаў(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]