Іван Ляцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Ляцкі
Асабістыя зьвесткі
Памёр не раней за 9 студзеня 1552
Род Ляцкія
Дзеці Іван Іванавіч Ляцкі[d]
Дзейнасьць картограф
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ляцкі.

Ля́цкі (Захарыніч-Ляцкі, Ляцкі-Захар’ін) Іва́н Васі́льевіч (? — пасьля 9 студзеня 1552) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Маскоўскага. Быў блізкім сваяком Кошкіным, зь якіх пайшла дынастыя расейскіх цароў, потым імпэратараў Раманавых.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Вялікім княстве Маскоўскім акольнічы (1513—1514), потым ваявода. Разам з ваяводам князем С. Ф. Бельскім і князем Б. А. Трубяцкім і многімі дзяцьмі баярскімі ад’ехаў у 1534 зь Серпухава ў Вялікае Княства Літоўскае.

У 1535 годзе атрымаў ад Вялікага Князя Жыґімонта II (I) у дзяржаву маёнткі Жалудок і Высокі Двор; у 1545 — Носава (Мельніцкі павет) і Чэмеры (Камянецкі павет). Разьмежаваў 25 сьнежня 1541 свой маёнтак Жалудок з маёнткам Мікалая Нарбута, гэта зацьверджана Вялікім князем 19 траўня 1542.

У Вялікім Княстве Літоўскім меў урады намесьніка медніцкага (1546), потым дзяржаўцы медніцкага (1551).

Вядомы як картограф.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]