Іван Пташнікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Пташнікаў
Іван Пташнікаў. 1980-ыя гады.
Іван Пташнікаў. 1980-ыя гады.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 кастрычніка 1932
в. Задрозьдзе, Лагойскі раён, Менская вобласьць
Памёр 28 ліпеня 2016 (83 гады)
Менск
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік
Кірунак апавяданьне, аповесьць, раман
Мова беларуская
Дэбют верш «На полі родным» (1952)
Прэміі Ляўрэат дзяржаўнай прэміі Якуба Коласа (1978)
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
Творы на сайце Knihi.com

Іван Мікалаевіч Пташнікаў (7 кастрычніка 1932; в. Задрозьдзе, Лагойскі раён, Менская вобласьць28 ліпеня 2016, Менск) — беларускі празаік. Ляўрэат дзяржаўнай прэміі Якуба Коласа за аповесьць «Найдорф» (1978). Заслужаны работнік культуры Беларусі (1983).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў тры клясы Задрозьдзенскай пачатковай школы. Пасьля вайны скончыў Крайскую сямігодку, Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газэты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. У 1957 скончыў аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэта БДУ.

Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (19571958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосьць» (19581962), з 1962 — рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Член Саюза пісьменьнікаў БССР (з 1959).

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», мэдалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у 1952 вершам «На полі родным». Першы празаічны твор — аповесьць «Чачык» апублікаваў у 1957 (часопіс «Полымя»). Аўтар зборнікаў аповесьцей і апавяданьняў «Зерне падае не на камень» (1959) і «Сьцяпан Жыхар са Сьцешыц» (1966), аповесьцей «Лонва» (1965, 1982), «Тартак» (1968, паводле сцэнара аўтара пастаўлены ў 1973 г. аднайменны тэлефільм), «Найдорф» (1976), раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсьціжы» (1972), «Алімпіяда» (1985, пастаўлены аднайменны тэлеспэктакль, 1989). У 1980 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 19901992 — збору твораў у 4 тамах.

Іван Пташнікаў (злева стаіць) з рэжысэрам Віктарам Карпілавым (справа стаіць) і артысткаю Маяй Булгакавай (сядзіць) у час здымкаў карціны "Тартак". СССР, БССР, Менск, 1974 год.

Многія творы пісьменьніка перакладзены на замежныя мовы. Па аповесьці «Тартак» на беларускім тэлебачаньні ў 1974 пастаўлены аднайменны тэлефільм (сцэнар аўтара), а ў 1989 па раману «Алімпіяда» — аднайменны тэлеспэктакль.

Творчая прыхільнасьць І. Пташнікава-празаіка — вясковая тэматыка, веданьне паўсядзённага побыту, звычаяў, псыхалёгіі вяскоўцаў, здольнасьць аўтара грунтоўна і ўсебакова паказаць дыялектыку характараў, праўду рэальных абставін. У яго апавяданьнях («Алёшка», «Алені», «Бежанка»), аповесьці «Лонва» ўпершыню пачала праяўляцца асаблівая ўвага да ўнутранага стану чалавека, загучаў матыў вайны ў лёсах людзей. Тэма вайны займае ў творчасьці пісьменьніка значнае месца. Трагедыі спаленых разам зь людзьмі вёсак, такіх, як Дальва (аповесьць «Тартак», 1968), барацьба партызан і жыхароў акупаванай Беларусі супраць акупантаў (аповесьць «Найдорф», 1976), антываенны пафас многіх апавяданьняў сьведчыць пра тое, што вайна ў І. Пташнікава свая, перажытая ў дзяцінстве.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1957 — аповед "Чачык"
  • 1959 — аповед "Не па дарозе"
  • 1959 — зборнік аповедаў "Зерне падае не на камень"[1]
  • 1960 — раман "Чакай у далёкіх Грынях"[2]
  • 1964 — аповед "Лонва"[3]
  • 1966 — зборнік аповедаў "Сьцяпан Жыхар зь Сьцешыц" ("Алёшка", "Алені", "Уцякачка", "Агні" і інш.)
  • 1967 — аповед "Тартак"
  • 1970 — раман "Мсьціжы"
  • 1975 — аповед "Найдорф"
  • 1983 — аповед "Эфка"
  • 1984 — раман "Алімпіяда" ("Воблакі шасцідзясятых")
  • 1987 — аповед "Львы"
  • 1988 — аповед "Арчыбал"
  • 1996 — эскіз "Ірга каласістая"
  • 1997 — аповед "Францужанкі"
  • 1998 — аповед "Тры пуды жыта"
  • 1999 — аповед "Пагоня"
  • 2001 — "Ненапісаная аповесьць"
  • 2004 — аповед "Аськепак зоркі"

Выявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маюцца наступныя выявы Івана Пташнікава:

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пташнікаў Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 75—76. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
  • Пташнікаў Іван / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Тартак / Пташнікаў І. — Мн.:, Мастацкая літаратура, 2000.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пташников И. Н. Зерна падают не на камень: Повесть и рассказы / Пер. А. Еремушкин. — М., 1963.
  2. ^ Пташников И. Н. Зерна падают не на камень: Повесть и рассказы / Пер. А. Еремушкин. — М., 1963.
  3. ^ Пташников И. Н. Лонва : Повесть и рассказы : [Авториз. пер. с белорус. / Ил.: Е. Кулик]. — Мн.: Беларусь, 1967. — 368 с. — 70 000 экз.