Іван Пуліхаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Пуліхаў
Пуліхаў у 1906 годзе
Дата нараджэньня 5 верасьня 1879
Месца нараджэньня Менск
Дата сьмерці 11 сакавіка 1906 (26 гадоў)
Месца сьмерці Менск
Прычына сьмерці павешаньне[d]
Месца пахаваньня
Занятак рэвалюцыянэр

Іва́н Пятро́віч Пу́ліхаў (5 верасьня 1879 — 11 сакавіка 1906[1]) — рэвалюцыянэр, тэрарыст, сябра партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Зьдзейсьніў няўдалы замах на менскага генерал-губэрнатара Паўла Курлова, за які па прыгавору суду быў пакараны сьмерцю. Быў пахаваны ў Менску на Старажоўскіх могілках. Пасьля вайны і ліквідацыі Старажоўкі прах Івана Пуліхава перанеслі на Вайсковыя могілкі.

Ягоным імем названая адна з вуліцаў Менску.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Корнилович Э. А. Беларусь: созвездие политических имен. — Минск: ФУАинформ, 2009. ISBN 978-985-6721-98-7 — С. 40