Іван Садоўнічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Садоўнічы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 траўня 1987(1987-05-11)[1] (36 гадоў)
Рост 193 см
Вага 85 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Нёман Горадня
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006 Нёман Горадня 0 (0)
2007—2010 Нёман-Белкард[d] 71 (5)
2011—2012 Віцебск 54 (4)
2013—2014 Нёман Горадня 32 (2)
2014—2015 Табол 41 (3)
2016—2017 Шахтар Караганда 30 (0)
2018 Жэтысу 15 (1)
2019 Кайсар 14 (0)
2021—4 Нёман Горадня 64 (6)
Зборныя
2021 Беларусь 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 лістапада 2023.

Іван Садоўнічы (нарадзіўся 11 траўня 1987 году) — беларускі футбаліст, абаронца гарадзенскага «Нёману». Мае грамадзянства Казахстану[3].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец гарадзенскага «Нёмана». Пазьней гуляў за іншы гарадзенскі клюб «Белкард». У 2011 годзе трапіў у «Віцебск», дзе трывала гуляў у асноўным складзе. У сакавіку 2013 году вярнуўся ў «Нёман»[4]. У гарадзенскім клюбе неўзабаве замацаваўся на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Сэзон 2014 году распачаў як асноўны цэнтральны абаронца клюбу. У траўні 2014 году ня выступаў праз траўмы, пазьней вярнуў месца ў першым складзе.

У чэрвені 2014 году перайшоў у казаскі клюб «Табол»[5]. Ужо ў ліпені 2014 году атрымаў грамадзянства Казахстану[3]. У сакавіку 2016 году пасьля прагляду склаў дамову з карагандзінскім «Шахцёрам»[6]. Перад пачаткам сэзону 2017 году атрымаў пашкоджаньне, праз якое выбыў да сканчэньня сэзону. У чэрвені 2017 году стала вядома, што Садоўнічы пакінуў карагандзінскі клюб[7]. У лістападзе 2017 году трэнаваўся з гарадзенскім «Нёманам»[8], але пазьней пастанавіў сабе працягнуць кар’еру ў Казахстане. У сакавіку 2018 году быў заяўлены за талдыкарганскі «Жэтысу». У студзені 2019 году далучыўся да кызылардзінскага «Кайсару»[9]. На полі зьяўляўся эпізадычна, пераважна выходзячы на зьмену. У лютым 2020 году стала вядома, што беларускі абаронца пакідае клюб[10].

Сэзон 2020 году прапусьціў праз траўмы, а ў пачатку 2021 году пачаў трэнавацца з гарадзенскім «Нёманам», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[11]. Увосень 2022 году пачаў выкарыстоўвацца на пазыцыі нападніка[12]. У сэзоне 2023 году вярнуўся на месца абаронцы. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з гарадзенцамі[13].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 кастрычніка 2021 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм адборачнага матчу чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Чэхіі (0:2).

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Кайсар»:

«Нёман»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]