Іван Сапега (сын Багдана)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Сапега

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1486
Памёр 1546
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Багдан Сапега
Фядора Бабіч-Друцкая-Сакалінская[d][1]
Жонка Ганна з Сангушкаў
Дзеці Павал, Іван
Дзейнасьць дыплямат

Іван Сапега (1486 — паміж 4 красавіка і 19 лістапада 1546) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар (15071516) і маршалак гаспадарскі (15151541), ваявода віцебскі (15201541) і падляскі1529).

Трымаў Дарагічынскае староства (15291541 і з 1545).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Багдана.

Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, браў удзел у пасольствах у Маскву (1508, 15311532 і 1536) і ў Турэччыну (1534).

Удзельнічаў у кампаніі 1514 року на чале з гетманам вялікім Канстантынам Астроскім. Камандаваў часткай войска ў бітве на Бярэзіне (27 жніўня 1514) і ў Аршанскай бітве (1514)[2].

У шлюбе з Ганнай Сангушка меў сыноў Паўла і Івана.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]