Іван Стальмашонак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Стальмашонак
Род дзейнасьці лекар
Дата нараджэньня 30 красавіка 1902
Месца нараджэньня в. Хімное, Бабруйскі павет, Магілёўскай губэрні, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 12 студзеня 1976
Месца вучобы
Занятак лекар, мэдыцынскі адміністратар, хірург
Навуковая сфэра хірургія і гематалёгія
Месца працы
Узнагароды заслужаны лекар БССР

Іва́н Майсе́евіч Стальмашо́нак (30 красавіка 1902, вёска Хімное, Бабруйскі павет, Магілёўская губэрня12 студзеня 1976) — беларускі хірург, заслужаны лекар БССР, аўтар навуковых работ па пераліваньні крыві, чарэўнай хірургіі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Хімное Бабруйскага павету Магілёўскай губэрні (цяп. Асіпавіцкі раён Магілёўскае вобласьці) ў 1902 годзе[1]. Закончыў мэдыцынскі факультэт БДУ, працаваў дырэктарам школы мэдсясьцёр Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, асыстэнтам хірургічнай клінікі Беларускага мэдыцынскага інстытуту і дэканам ягонага санітарна-гігіенічнага факультэту, намесьнікам дырэктара інстытуту па вучэбнай частцы, загадчыкам Мінгараддзелу аховы здароўя, начальнікам упраўленьня падрыхтоўкі кадраў Наркамату аховы здароўя БССР. Быў першым дырэктарам Беларускага Навукова дасьледчага інстытуту пераліваньня крыві. У гады Другой сусьветнай вайны — галоўны хірург эвакашпіталяў, начальнік лячсанупраўленьня Наркамату аховы здароўя БССР, пасьля вайны — дырэктар Менскага мэдінстытуту[1].

Асноўныя напрамкі навуковай і практычнай дзейнасьці Стальмашонка — рашэньне праблемаў хірургічнага лячэньня хваробаў і пашкоджаньняў стрававальнай сыстэмы, асабліва стрававода, а таксама праблемаў службы пераліваньня крыві. Ён першым у БССР выканаў некалькі складаных апэрацыяў на страўнакава-кішачным тракце. Актыўна спрыяў разьвіцьцю у рэспубліцы дзіцячай хірургіі і ўдасканаленьню падрыхтоўкі мэдыцынскіх кадраў Беларусі рознага ўзроўню[1].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распрацаваў спосабы апэрацыяў па стварэньні штучнага стрававода, рэзэкцыі страўніка пры пухлінах. Укараніў у практыку астэасынтэзу пры закрытых і закрытых пераломах трубчастых костак касьцяны шпянёк[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2 С. 15