Іван Ургант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Ургант
рас. Иван Андреевич Ургант
Імя пры нараджэньні Иван Андреевич Ургант
Дата нараджэньня 16 красавіка 1978 (45 гадоў)
Месца нараджэньня Ленінград, СССР
Месца вучобы
Занятак актор, тэлевядоўца, сьпявак, радыёвядоўца, шоўмэн
Навуковая сфэра тэлевізія
Месца працы
Гады дзейнасьці 1999
Бацька Андрэй Львовіч Ургант[d]
Маці Валерыя Іванаўна Кісялёва[d]
Узнагароды ТЭФИ (2007, 2008, 2010, 2011)
IMDb ID 1679435
Сайт ivan-urgant.ru

Іван Ургант (нарадзіўся 16 красавіка 1978 году, Ленінград, СССР) — расейскі актор, тэлевядоўца, музыка, шоўмэн.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і актораў Андрэя Урганта і Валерыі Кісялёвай (7 красавіка 1951[1] — 1 лютага 2015). Унук актораў Ніны Ургант і Льва Міліндэра. Маладая сям’я праіснавала нядоўга, усяго каля году пасьля нараджэньня Івана, аднак менавіта ад іх Івану па спадчыне перадалася характэрная зьнешнасьць і схільнасьць да працы на сцэне, будучае жаданьне стаць артыстам. Пасьля разводу бацькоў пражываў з маці і айчымам — ленінградзкім акторам Дзьмітрыем Ладыгіным (нар. 1955). Выданьне «МК в Питере» ў артыкуле пра бацьку Івана Урганта напісала пра эстонскае паходжаньне прозьвішча Урганта[2], такую ж інфармацыю апублікавала і газэта «Аргументы и факты»[3].

Вучыўся ў ленінградзкай ДМШ № 18, у Гімназіі пры ДРМ. Скончыў Санкт-Пецярбурскую акадэмію тэатральнага мастацтва. Яшчэ падчас навучаньня ў акадэміі Ургант разам з Алісай Фрэйндліх у ДАВДТ імя Г. Таўстаногава сыграў у спэктаклі «Макбэт», у якім ён атрымаў ролю стражніка №12[4].

Пасьля атрыманьня акторскай адукацыі Іван ня стаў займацца тэатрам як асноўнай прафэсіяй. У першую чаргу маладому чалавеку прыйшлося зарабляць грошы, таму спачатку ён працаваў афіцыянтам, бармэнам, а затым і вядучым начных шоў у клюбах пад псэўданімам Жан-Мішэль. У 1999 годзе Урганту ўдалося атрымаць працу на пецярбурскіх радыёстанцыях. Акрамя гэтага, ён выступаў і на тэлебачаньні, быў вядучым праграмы «Пецярбурскі кур’ер» на Пятым канале. У далейшым яго чакаў пераезд у Маскву і працяг кар’еры на радыё — спачатку на «Расейскім радыё», а затым на «Хіт-ФМ». Празь нейкі час Іван зьявіўся і на маскоўскім тэлебачаньні — на канале MTV. З гэтага моманту папулярнасьць не пакідала Івана Урганта[4].

Іван зьяўляеўся тэлевядучым на праграмах «Смак», «Пражэктарпэрысхілтан», «Вялікая розьніца», «Вячэрні Ургант»[5] на Першым канале[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іван Ургантсховішча мультымэдыйных матэрыялаў