Іван Шкрлец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Шкрлец
па-вугорску: Iván Skerlecz de Lomnicza
па-харвацку: Ivan Škrlec Lomnički
Бан Каралеўства Харватыя і Славонія
1913 — 29 чэрвеня 1917
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 ліпеня 1973
Орошло, мэд’е Баранья, Вугоршчына
Памёр: 12 студзеня 1951
Будапэшт, Вугоршчына

Іван Шкрлец дэ Ломніча (па-вугорску: Iván Skerlecz de Lomnicza; па-харвацку: Ivan Škrlec Lomnički; 20 ліпеня 1873 ― 12 студзеня 1951) ― апошні вугорскі бан (намесьнік) ў каралеўстве Харватыі і Славоніі.

Шкрлец нарадзіўся ў вёсцы Орошло, мэд’е Баранья, Вугоршчына. Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Іштван Ціса прызначыў Шкрлеца кіраўніком кароннай зямлі Аўстра-Вугоршчыны ў 1913 годзе, незадоўга да пачатку Першай сусьветнай вайны.

Хаця на тэрыторыі Харватыі-Славоніі ня вяліся баявыя дзеяньні, харвацкія войскі прымалі ўдзел у вайне, у асноўным у суседняй Сэрбіі. Шкрлецу ўдалося зноў склікаць харвацкі Сабар (парлямэнт) у Заграбе ў 1915 годзе. Харваты працягвалі патрабаваць усталяваньня мясцовай аўтаноміі і таксама аб’яднаньня Харватыі-Славоніі з Далмацыяй і Босьніяй і Герцагавінай. Стэфан Саркоціч, губэрнатар Босьніі і Герцагавіны, таксама дамагаўся аб’яднаньня правінцый. Аднак састарэлая палітычная сыстэма Аўстра-Вугоршчыны перашкаджала якім-небудзь зьменам паміж раёнамі пад вугорскім і аўстрыйскім сфэрамі ўплыву. Шкрлец мог падтрымаць харватаў, толькі дзейнічаючы аўтаномна. У ходзе вайны многія прадстаўнікі харвацкага грамадзтва сталі лічыць ідэю фармаваньня паўднёваславянскай дзяржавы патэнцыйна выгоднай магчымасьцю.

Шкрлец сышоў у адстаўку са сваёй пасады 29 чэрвеня 1917 году, пасьля таго, як сам Ціса быў адхілены ад улады, і пакінуў краіну не ў лепшым стане, чым яна была, да яго прызначэньня на пасаду. Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў было створана ў наступным годзе. Іван Шкрлец вярнуўся ў Вугоршчыну, дзе пасьля памёр у Будапэшце ў 1951 годзе.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]