Іван Якубоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Іван Ігнатавіч Якубоўскі
7 студзеня 191230 лістапада 1976
Bundesarchiv Bild 183-J1012-029-001, Ulbricht und Jakubowski, Manöverbesuch.jpg
Вальтэр Ульбрыхт, Гайнц Гофман і Іван Якубоўскі (справа)
Месца нараджэньня в. Зайцава, Горацкі раён Магілеўскай вобласьці, Расейская імпэрыя
Месца сьмерці Масква, СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Званьне Маршал Савецкага Саюзу
Узнагароды
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Суворава II ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Іван Якубоўскі ў Вікісховішчы

Іван Ігнатавіч Якубоўскі (7 студзеня 1912, в. Зайцава Горацкага раёну Магілеўскай вобласьці — 30 лістапада 1976) — маршал Савецкага Саюзу, двойчы Герой Савецкага Саюзу.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 7 студзеня 1912 году ў вёсцы Зайцава Горацкага раёну Магілеўскай вобласьці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Аршанскім педагагічным тэхнікуме. Чалец ВКП(б)/КПСС з 1937 году.

У гады Другой сусьветнай вайны камандзір 91-й асобнай танкавай брыгады 3-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га Ўкраінскага фронту; намесьнік камандзіра 6-га і 7-га гвардзейскіх танкавых корпусаў, палкоўнік.

Генэрал арміі (27 красавіка 1962). Маршал Савецкага Саюзу (12 красавіка 1967). Узнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сьцягу, 2 ордэнамі Суворава 2-й ступені, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Ўзброеных Сілах СССР» 3-й ступені, мэдалямі, замежнымі ўзнагародамі. Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЧССР) (28 красавіка 1970). У 1967—1976 гадох зьяўляўся Галоўнакамандуючыя Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі краін Варшаўскай дамовы.

Памёр 30 лістапада 1976. Пахаваны ў Маскве на Чырвонай плошчы, у Крамлёўскай сьцяне.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Горках усталяваны бронзавы бюст І. І. Якубоўскага. Імем Якубоўскага названыя вуліцы ў Менску, Магілёве, Пружанах і ў іншых гарадох.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Іван Якубоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў